“Расьпілаваныя дошкі пачынаюць зрастацца” — так называецца аўдыёкніга Віктара Жыбуля, якая толькі што зьявілася ў сэрыі “Дыскарня Нашай Нівы”.
Яна складзеная з твораў паэта, якія летась прагучалі на хвалях нашага радыё ў перадачы “Начная чытанка”. А выдала складанку “Беларуская музычная альтэрнатыва”.
Аўдыёкніга Віктара Жыбуля, як і папярэднія дзьве з сэрыі “Дыскарня Нашай Нівы” — а імі былі дыскі паэтаў Андрэя Хадановіча і Веры Бурлак — зьявіліся, дзякуючы энтузіязму магілёўскага літаратара і гукарэжысэра Дзьмітрыя Дзьмітрыева. Ён робіць дыскі толькі сваіх любімых беларускіх паэтаў, у лік якіх патрапіў і аўтар новай складанкі.
“Віктар Жыбуль — гэта самы блізкі да мяне аўтар, бо ён пэўным чынам адной са мной хвалі, але мы вельмі адрозныя. Мне вельмі падабаецца ягоны фармалістычны падыход да творчасьці. І вось па гэтым фармалістычным падыходзе ён найбліжэйшы ды мяне”.
Спадар Дзьмітрыеў перакананы, што творы Віктара Жыбуля, як і вершы многіх іншых паэтаў, лепей слухаюцца ў музычным суправаджэньні. Таму ён і заняўся сынтэзам паэзіі і музыкі.
“Самае галоўнае, што я ўклаў у гэтыя творы, гэта тое, што я кожнае слова прачуў, як сваё. Я намагаўся як найлепей услухацца ў тое, што хочуць аўтары перадаць, і неяк узмацніць гэта. Таму я лічу, што тут я працаваў ня толькі як гукарэжысэр, ня толькі як музычны рэдактар, але і як паэт”.
Віктар Жыбуль такое сааўтарства ўспрыняў з ухвалай, і вынік працы спадара Дзьмітрыева лічыць высокапрафэсійным, хаця і з агаворкамі.
“Ён праявіў сваю фантазію. Іншая справа, што я калі б ведаў, што запісы маіх вершаў будуць выкарыстаныя для такога альбому, то я б чытаў зусім інакш, зусім у іншай манеры. Але і так атрымалася даволі цікава”.
Аўдыёкнігу Віктара Жыбуля “Расьпілаваныя дошкі пачынаюць зрастацца”, якая ўяўляе сабой сем самастойных частак, ці па CDішнаму кажучы трэкаў, ужо можна набыць у незалежных распаўсюднікаў.