Вынікам аўторкавай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі пра дзейнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў стаў прэзыдэнцкі ўказ № 703, які ў цэлым захоўвае цяперашні парадак перамяшчэньня тавараў з Расейскай Фэдэрацыі і выплаты адзінага падатку. Разам з тым указ узмацняе адказнасьць прадпрымальнікаў за ажыцьцяўленьне дзейнасьці без атрыманьня спэцыяльных дазволаў або за няплату падаткаў. Рэакцыі на дакумэнт саміх прадпрымальнікаў.
У адносінах да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца гандлем ураздроб, зьнятыя абмежаваньні ад мытнага афармленьня і абкладаньня мытам пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі тавараў з трэціх краінаў, якія выпушчаныя ў свабоднае абарачэньне ў Расеі. Указ захоўвае цяперашні парадак выплаты падатку на даданую вартасьць у фіксаванай суме платнікам адзінага падатку па таварах, увезеных з Расеі на тэрыторыю краіны без адпаведных дакумэнтаў. Але рэакцыя на прэзыдэнцкі ўказ розная нават у прадпрымальніцкім асяродку.
Прыкладам, лідэр аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць такі крок непасрэдным вынікам “Маршу прадпрымальнікаў” і збольшага дзеяньнямі ўладаў задаволены:
“Гэта, вядома ж, рэакцыя на “Марш прадпрымальнікаў”, які прайшоў у Менску, а таксама на той крызіс, які апанаваў увесь сьвет. Сёньня ўжо можна з упэўненасьцю казаць: прадпрымальнікі былі пачутыя і марш дастукаўся да Лукашэнкі. Але пры гэтым ня трэба нас выстаўляць у ролі нейкіх ільготнікаў. Мы гатовыя праходзіць мытныя працэдуры ў выпадку, калі меней будзе фармальнасьцяў пры мытным афармленьні, калі ўвесь мэханізм будзе спрошчаны. Мы ня раз, і я асабіста, зьвярталіся ад імя сябраў працоўнай групы Міністэрства эканомікі да мытнага камітэту. Усе ведаюць схемы, па якіх тавар пастаўляецца ў краіну. Легалізуйце гэтыя патокі! Грошы ўсё роўна сплачваюцца, дык легалізуйце іх у бюджэт, гэта ж не складана, грошы ёсьць. Толькі пераарыентуйце іх у бюджэт краіны. Але ў адказ цішыня. Прадпрымальнікам, наадварот, выгадней плаціць у бюджэт, чым неяк інакш дзейнічаць у гэтай сытуацыі”.
10 і 15 сьнежня індывідуальныя прадпрымальнікі па ўсёй Беларусі правялі папераджальны страйк і “Марш пратэсту”, патрабуючы лібэралізацыі ўмоваў дзейнасьці для дробнага і сярэдняга бізнэсу ў Беларусі. Аднак адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Таўстыка перакананы: указ мае мала супольнага з вылучанымі патрабаваньнямі і пасьля свайго ўступленьня ў сілу паставіць прадпрымальнікаў на мяжу выжываньня:
“Што да сэнсу ўказу… Ёсьць ва ўсім сьвеце крызісы — эканамічны і фінансавы. А ў Беларусі ёсьць яшчэ і мазгавы крызіс. То бок у кіраўніка дзяржавы і яго атачэньня наступіў крызіс у мазгах. Тое, што яны прыдумалі, гэтага ня вытрымае ніводзін прадпрымальнік, якім бы ён індывідуальным бізнэсам ні займаўся. Падаткі, адлічэньні падвысіліся ўдвая; верхнія стаўкі таксама павялічыліся. Іншымі словамі, людзі выходзілі і змагаліся супраць тых падаткаў, якія ўжо існуюць. Патрабавалі хоць напалову іх зьнізіць. А нам падвысілі на 100% усё тое, што мы мусім сплачваць. Людзі ніяк не прададуць тавар на гэтыя грошы. Зразумейце: чалавек, які ў сярэднім калісьці сплачваў 400 эўра, цяпер павінен будзе плаціць 1000. А заробкі не павялічыліся, і пакупніцкая здольнасьць таксама не павялічылася. Дзякуючы фінансаваму крызісу тавары, якія ёсьць у індывідуальных прадпрымальнікаў, людзі ўжо адмаўляюцца набываць, таму што яны захоўваюць гэтыя грошы на ежу. На будучую сытуацыю, якая яшчэ невядома якой будзе з Новага году”.
Згодна з падпісаным указам, каэфіцыент 1,5, які цяпер стасуецца да замежных тавараў, якія ўвозяцца з Расеі ва ўмовах адсутнасьці мытнага афармленьня, з 2009 году будзе павялічаны да 2. Апроч гэтага, прынятае рашэньне падвысіць стаўкі адзінага падатку. Падвышэньне закране толькі верхнія значэньні ставак, ніжнія значэньні застаюцца на ранейшым роўні.
Новыя нормы сплаты падатку прадугледжваюць падвышэньне падатковай нагрузкі ў адносінах да прадпрымальнікаў на 20 мільёнаў даляраў штомесяц. Такую лічбу агучыў лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў. Таксама спадар Гарбачоў зьвяртае ўвагу на тое, што кардынальна ўзмацняюцца санкцыі да прадпрымальнікаў:
“Неабходна памятаць: сусьветны крызіс вельмі моцна паўплываў на ўсю сытуацыю. І было б ненармальна ў такі цяжкі момант, калі складаныя эканамічныя ўмовы навокал, уключна з Беларусьсю, пазбавіць працы атрад дзесьці ў 130 тысяч чалавек. Гэта якая маса незадаволеных адразу зьявіцца! Не было б крызісу, не выключаю, што варыянт быў бы зусім іншы і ні на якія саступкі нам ніхто не пайшоў бы. Зь іншага боку, гэты 703-ы ўказ да канца людзі яшчэ не зразумелі. А там ёсьць такі цікавы пункт, які я прачытаў і быў шакаваны. Ледзьве не расстрэльны артыкул. Там напісана: калі прадпрымальнік будзе злоўлены падчас гандлю ці прадпрымальніцкай дзейнасьці без выплаты адзінага падатку ці падатку на даданую вартасьць, то ліцэнзія на права ажыцьцяўленьня дзейнасьці будзе скасоўвацца на пажыцьцёвы тэрмін. І ён ня зможа больш зьвяртацца ў мясцовыя органы выканаўчай улады для атрыманьня дакумэнтаў на прадпрымальніцтва. Гэта жах. На гэта яшчэ не зьвярнулі ўвагу, але я ўчора ўвогуле быў шакаваны”.
Між тым у афіцыйным тлумачэньні да ўказу № 703 адзначаецца, што рэалізацыя палажэньняў дакумэнту будзе спрыяць спрашчэньню парадку ажыцьцяўленьня дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў.