Напярэдадні Калядаў трое каталіцкіх сьвятароў, грамадзянаў Польшчы, не атрымалі дазволу працягнуць рэлігійную дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі на наступны год. Дзярждэпартамэнт ЗША ў штогадовай справаздачы пра становішча рэлігійнай свабоды ў сьвеце заявіў, што ў Беларусі парушаюцца правы вернікаў і рэлігійных канфэсіяў. Ці зьмяняюцца адносіны паміж дзяржавай і царквой у Беларусі?
Афіцыйная прычына скасаваньня кантракту з ксяндзамі Янам Сканечным з Поразава, Анджэем Краўчыкам са Слоніма і Янам Браноўскім зь вёскі Галынка Гарадзенскай вобласьці — “ксяндзы не валодаюць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь”, паведаміла начальніца аддзелу апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Марына Цьвілік. Гэта ўжо ня першы выпадак, калі сьвятары, якія маюць небеларускае грамадзянства, не атрымліваюць дазволу на працяг рэлігійнай дзейнасьці ў Беларусі.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на перадкаляднай сустрэчы з журналістамі заўважыў, што ад таго, што высылаюць каталіцкіх сьвятароў, пакутуюць у першую чаргу вернікі. 30% парафій ня маюць месца для правядзеньня набажэнстваў. Надзвычай цяжка атрымаць дазвол на будаўніцтва касьцёла. Але самая вострая сытуацыя — з каталіцкімі сьвятарамі:
“Сёньня ў нас працуе дзьве траціны сьвятароў — грамадзяне Беларусі і каля 100 сьвятароў — адна траціна — з-за мяжы. Мне цяжка зразумець, чаму сёньня не дазваляюць, каб прыехалі сьвятары з-за мяжы. Я добра разумею і падзяляю клопат дзяржавы аб тым, каб былі мясцовыя сьвятары, аднак не вінаваты каталіцкі касьцёл у тым, што тут на працягу апошніх гадоў не было каталіцкіх сэмінарыяў. Скуль могуць узяцца тыя сьвятары вельмі хутка?”
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч, вернік-пратэстант, так ацэньвае рэлігійную сытуацыю, што склалася ў Беларусі:
“Апошні выпадак з дэпартацыяй польскіх ксяндзоў сьведчыць пра тое, што практыка ціску на іншыя канфэсіі, неправаслаўныя, працягваецца. Ніякіх істотных зрухаў і зьменаў не адбылося. Ніяк ня вырашанае пытаньне пра адводы зямлі для будаўніцтва цэркваў, перавод цэркваў у культавыя будынкі. Ня вырашанае пытаньне з роўнасьцю канфэсій перад законам і перад дзяржавай. У гэтым сэнсе ніякіх ні заканадаўчых, ні арганізацыйных зрухаў у гэтым годзе мы ня можам адзначыць”.
Рэдактар парталу “Царква” Натальля Базылевіч наконт рымска-каталіцкага касьцёлу заўважыла, што былі з прыходам Тадэвуша Кандрусевіча, візытам дзяржаўнага сакратара Сьвятога пасаду кардынала Тарчызыё Бэртонэ спадзяваньні на зрухі, але…
“Цяпер мы бачым, што размовы пра канкардат так і засталіся размовамі. Апошні выпадак, калі тром каталіцкім сьвятарам ня быў працягнуты дазвол на рэлігійную дзейнасьць, сьведчыць пра тое, што надзея на зьмены стасункаў паміж каталіцкім касьцёлам і дзяржавай была ілюзорнай. Ціск на пратэстанцкія цэрквы працягваецца, усё яшчэ ня вырашанае пытаньне з царквой „Новае жыцьцё“, сьвятароў выклікалі ў КДБ. І затрыманьне вядомага біскупа Веніяміна Бруха — усё гэта паказвае на тое, што дзяржава, прынамсі цяпер, не выказвае ніякіх памкненьняў да зьменаў палітыкі”.
Са станоўчых момантаў Натальля Базылевіч адзначыла тое, што праваслаўная царква выступіла з крытыкай дэструктыўнай дзейнасьці бізнэсоўца Чартовіча, вядомага выданьнем экстрэмісцкай літаратуры. Гэта пацьвердзіла і Генэральная пракуратура. Што тычыцца грэка-каталікоў, у лістападзе адбыўся візыт у Беларусь вядомага сьвятара айца Аляксандра Надсана.
Тым часам, улады зарэгістравалі 6 з 7 грамадаў Міжнароднага Таварыства сьвядомасьці Крышны. Пра гэта паведаміў БелаПАН прадстаўнік Менскай грамады крышнаітаў Сяргей Малахоўскі. Суполку крышнаітаў у Менску адмаўляліся рэгістраваць цягам 6 гадоў — пасьля прыняцьця новага закону аб свабодзе сумленьня.