У Сьветлагорску дзяржаўтаінспэктары ня выпусьцілі ў Менск два аўтобусы, замоўленыя прадпрымальнікамі.
Пра гэта паведаміў старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў краіны Анатоль Зьмітровіч, які жыве й працуе ў Сьветлагорску:
“Аўтобус ня выехаў ні адзін, ні другі, бо ДАІ забараніла выяжджаць. Калі коратка: напалохалі людзей, якія зьбіраліся везьці прадпрымальнікаў на марш. Мы хадзілі гурмою ў міліцыю высьветляць, што такое. Але ніхто да нас ня выйшаў.
Тым ня менш прадпрымальнікі знайшлі выйсьце, і ўсё, хто зьбіраўся, выправіліся ў Менск. І я таксама”.