Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рынак разбурылі, рэфэрэндум забаранілі


Рынак "Крыніца" ў Магілёве
Рынак "Крыніца" ў Магілёве

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў прадпрымальнікам з рынку “Крыніца” правесьці рэфэрэндум.


У дадзены момант прадпрымальнікі дамагаюцца сустрэчы з прадстаўніком прэзыдэнта па Магілёўскай вобласьці Генадзем Лаўрэнковым.

Частка гандляроў накіравалася ў Менск на Марш прадпрымальнікаў.

На рэфэрэндум у мікрараёне “Саломінка”, плянавалася вынесьці 2 пытаньні:

1. Ці лічыце вы першачарговым будаўніцтва дзіцячага садка і школы замест спартовага комплексу?

2. Ці лічыце вы, што міні-рынак “Крыніца” на вуліцы Крупскай павінен працягваць сваю працу?


Нядаўна міні-рынак зьнесьлі, а на ягоным месцы плянуецца будаўніцтва спартовага комплексу.

У афіцыйным адказе Магілёўскага гарвыканкаму сказнае, бо рашэньне пра будаўніцтва спартовага комплексу прынятае ў інтарэсах грамадзянаў.

На рынку “Крыніца” гандлявалі паўтары сотні прадпрымальнікаў. Гандлёвыя павільёны зьявіліся там гадоў дзесяць таму. Гаспадары кажуць, што кожны зь іх абышоўся прыблізна ў дзесяць тысяч даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG