Індывідуальныя прадпрымальнікі Цэнтральнага рынку Гомелю абмеркавалі 14 сьнежня праблемы пагаршэньня ўмоваў існаваньня малога бізнэсу. Многія гандляры таксама выказаліся за далучэньне 15 сьнежня да агульнанацыянальнага Маршу прадпрымальнікаў.
Імправізаваны сход адбыўся на вуліцы між гандлёвых шэрагаў.
Старшыня рады прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку Аляксандар Рубчэня паінфармаваў прысутных, што канкрэтных захадаў для нармалізацыі сытуацыі на рынках краіны ўлады пакуль не зрабілі. Была толькі заява намесьніка міністра эканомікі Андрэя Тура – аб намеры падоўжыць на год для індывідуальных прадпрымальнікаў ільготны рэжым увозу тавараў з Расеі.
Аляксандар Рубчэня: “Проста спадар Тур выступіў з прапановай аб працягу дзеяньня ўказу №285 яшчэ на год – да пачатку 2010 году. Але гэта, па вялікім рахунку, не вырашэньне праблемы. У кожнага павінен быць свой пункт гледжаньня, свая пазыцыя. Лічыце неабходным падтрымаць заўтра маніфэстацыю, якая будзе ладзіцца ў Менску, – падтрымлівайце. Калі хто мяркуе, што гэта лішняе – няхай гэта будзе, скажам так, на ягоным сумленьні. Я вас сабраў, каб вы ведалі сытуацыю – і не спакушаліся”.
Спадзяваньняў на станоўчае вырашэньне ўладамі праблемаў малога бізнэсу ў дробных гандляроў амаль не засталося.
Першая прадпрымальніца: “Яны па сёньняшні дзень нас душаць, як толькі могуць! І самы галоўны ў нас кіраўнік сядзіць у белым доме – самы галоўны, які даў указаньне ўсім. Гэта толькі ён!”
Другая прадпрымальніца: “Я згодная з гэтым. Адна просьба: трэба ўсё рабіць дабром”.
Першая прадпрымальніца: “Якое ўжо тут дабро? Гэтае дабро ўжо пятнаццаць гадоў”.
Прадпрымальнікі Цэнтральнага рынку лічаць: пакуль беларуская лёгкая прамысловасьць не дала людзям разнастайных і якасных тавараў, ня трэба зьнішчаць рынкі. Гэта не на карысьць людзям, дзе яны звычайна набывалі і харчы, і патрэбную вопратку:
“Няхай спачатку паднімуць вытворчасьць, установяць сучаснае абсталяваньне, зробяць прыгожыя мадэлі адзеньня, фурнітуру, а пасьля ўжо закрываюць рынкі, скарачаюць імпарт. Паглядзіце: чыноўнікі вышэйшых эшалёнаў улады носяць строі ня тыя, якія пашытыя на прадпрыемстве “Камінтэрн”. Лукашэнка сам пра гэта казаў. Абутак які яны носяць? Імпартны! Строі? Імпартныя”.
Ускладняючы працу сваім, айчынным бізнэсоўцам, беларускія ўлады, праўдападобна, ня ўлічваюць памежнага становішча таго ж Гомелю.
Гараджане цяпер масава езьдзяць па вопратку й абутак у суседнюю Ўкраіну, дзе гэтыя рэчы больш танныя. Пра гэта нагадала на сходзе прадпрымальніца спадарыня Надзея:
“Цяпер людзі па тавар езьдзяць у суседні Чарнігаў. Там ужо чэргі стаяць! Там купляюць неабходныя тавары! А ў нас тут ужо няма добрага гандлю. Мы стаім на рынку “на нулях”.