11 сьнежня, каля 15:00, актывісты незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь” правялі ў цэнтры Менску акцыю ў сувязі з 17-й гадавінай прыняцьця дзяржаўных сымбаляў Беларусі — бел-чырвона-белага сьцяга й герба “Пагоня”.
Маладыя людзі вывесілі нацыянальныя сьцягі на двух будынках у цэнтры сталіцы, на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці й вуліцы Казлова. Гэта дамы, дзе месьцяцца рэдакцыя газэты “Вечерний Минск” і крама “Акіян”. Сьцяг, вывешаны над будынкам рэдакцыі, супрацоўнікі міліцыі зьнялі даволі хутка, а над “Акіянам” ён вісеў і пасьля 18:00.
Адзін з актывістаў руху Артур Фінькевіч зазначыў: “Мы лічым, што сапраўдныя сымбалі для Беларусі — гэта бел-чырвона-белы сьцяг і герб „Пагоня“. Сымбалямі для нашай роднай Бацькаўшчыны яны зьяўляюцца з 1296 году й застануцца імі назаўжды!”