На памежным пераходзе “Макраны”, што на беларуска-ўкраінскай мяжы (Маларыцкі раён), сёньня зазнаюць праблемы сябры беларускай апазыцыі.
На памежным пераходзе “Макраны”, што на беларуска-ўкраінскай мяжы (Маларыцкі раён), праблемы зазнаюць сёньня сябры беларускай апазыцыі. Як паведаміў “Свабодзе” адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка, беларускія памежнікі і мытнікі чыняць асабліва пільны ператрус у аўтобусе, які накіроўваецца ва Ўкраіну.
“Пакуль пераправяраюць усіх удзельнікаў Новай школы маладых палітыкаў. Да прыкладу, у старшыні Гарадзенскай арганізацыі АГП Юрася Істоміна супрацоўнікі КДБ забралі ноўтбук, дыскі і літаратуру. Корпаюцца службісты таксама ў прыватных рэчах іншых”, — заявіў Аляксандар Таўстыка.