У пятніцу, 12 сьнежня, а палове на сёмую вечара адбудзецца сустрэча з аўтарам новай кнігі “Бібліятэкі Свабоды” Пятром Садоўскім. Сустрэча мае быць на сядзібе БНФ. Першыя сто гасьцей імпрэзы атрымаюць асобнік кнігі ў падарунак.
А сёньня сваімі чытацкімі водгукамі ад кнігі Пятра Садоўскага “Мой шыбалет” дзеліцца лідэр партыі БНФ, знаны перакладчык і мовавед Лявон Баршчэўскі.
“На мой погляд, кніга Пятра Садоўскага “Мой шыбалет” — гэта адна зь яркіх культурных падзей гэтага году. Я б нават сказаў, што з кніжак небэлетрыстычных для мяне яна — самая цікавая кніжка году. Можа, я кажу гэта і суб’ектыўна, таму што многія рэчы супольна з аўтарам зразуметыя.
У гэтай кніжцы ёсьць старонкі мастацкага аповеду, вельмі таленавітыя такія ліраэпічныя фрагмэнты. Разам з тым ёсьць публіцыстыка, ёсьць чыста мэмуарныя старонкі. Таму галоўным яе недахопам можна было б назваць адсутнасьць адзінства стылю, але ў сёньняшняй сусьветнай літаратуры гэта можа расцэньвацца і не як недахоп, а як вартасьць гэтай кніжкі. Яна чытаецца лёгка, я яе прачытаў на адным дыханьні ад пачатку да канца практычна за адзін вечар.
Аўтар ня ставіў сабе задачы расказаць пра ўсё. У яго, безумоўна, перажытага значна больш, чым увайшло ў гэтую кніжку. Думаю, ён кіраваўся хутчэй такім эмацыйным усплёскам. Туды, куды яго эмоцыі паварочвалі, на тым ён спыняўся. Можа, ён яшчэ напіша іншую мэмуарную кніжку. У яго ёсьць бясспрэчны талент да пісаньня такіх кніг”.