16.30 Моцна зьбіты Андрэй Кім. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif
16.40 Міліцэйская машына, у якой знаходзіцца Аляксандар Баразенка, спрабуе пакінуць тэрыторыю суду. Моладзь пачала скандаваць “Свабоду Баразенку”. Каб даць машыне праехаць, байцы спэцназу схапілі і павалі на зямлю некалькі чалавек і пачалі моцна зьбіваць Андрэя Кіма. У маці Андрэя пачалася гістэрыка. Моладзь скандуе “Ганьба”, “Фашысты”.
16.30 На выхадзе з суду маці Аляксандра Баразенкі Алена запыталася ў кіраўніка групы студэнтаў, ці мае той сумленьне. У адказ ён моцна штурхнуў жанчыну у плечы. Ад удару спадарыня Алена ўпала на рукі мужу. Пабачыўшы абурэньне людзей, мужчына кінуўся назад у будынак суду і пачаў прасіць дапамогі ў міліцынятаў. Але тыя адмовіліся. Тады мужчына прыняўся пагражаць журналістаў і абазваў Алену Баразенку “пачварай”.
16.05 Удзельнікі акцыі салідарнасьці з Баразенкам запусьцілі каля дзясятка фаервэркаў побач з будынкам суду..
15.45 У паседжаньні абвешчаны перапынак на некалькі хвілінаў. Выкладчык не дазваляе студэнтам, якія займаю месцы, пакінуць залю.
Апыталі ўсіх сьведкаў. Бальшыня зь іх не памятаюць акалічнасьці падзеяў 10-га студзеня. Толькі міліцыянт Падбярозкін узгадаў падбязнасьці.
Фігурант “справы 14-ці” Уладзімер Сяргееў
Your browser doesn’t support HTML5
15.30 Паказаньні ўжо далі ДАІшнікі Гаркун, Шасьцерыкоў і Дзеравянка, а таксама прадпрымальнік Мініч, які апынуўся 10 студзеня ў аўтамабільным заторы.
Яшчэ адна сьведка, дырэктарка крамы “Ласунак”, што ля ГУМу, Філіпенкава кажа, што выручка 10 студзеня была меншая, чым звычайна, але яна сама мітынгу - і натуральна, шэсьця - ня бачыла.nn.by
15.15 Моладзьі з расьцяжкамі “Свабоду палітвязьням”, “Свабоду Баразенку” прарвалася на вуліцу Кірава. Яны скандуюць “Свабоду Баразенку”, трымаюць ягоныя партрэты, бел-чырвона-белы сьцяг. Міліцыя пакуль нікога не затрымлівае.
15.00 Першы шэраг у залі суду – вольны. Аднак міліцыянты нікога не парпускаюць у залю суду. Судзьдзя апытвае сьведак.
Інтэрвію старшыні БХК Алега Гулака
Your browser doesn’t support HTML5
14.40 Моладзевыя актывісты працягваюць трымаюць каля будынку суду расьцяжкі “Жыве Беларусь” і “Ганьба судзілішчу. Іншыя фігуранты “справы 14-ці”, месцы якіх у залі суду занялі "сагнаныя" студэнты, кажуць што гэта ёсьць грубым парушэньнем дзеючага заканадаўства і права на адкрыты суд.
Маладзёны, якія прысутнічаюць каля суду ў знак салідарнасьці з Аляксандрам, адзначылі, што студэнты, якіх “прыгналі нас суд”, зьяўляюцца навучэнцамі і па сутнатнасьці прапускаюць заняткі. Яны заўважылі, калі актывіст дэмакратычнага руху прапусьціць 2 пары, яго прымушаюць пісаць тлумальную запіску.
14.28 Аляксандр Баразенка сваёй віны не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні. Пачаўся допыт сведкаў.nn.by
14.25 Прадстаўнікі моладзевага руху ўзьнялі ля будынку суду бел-чырвога-белыя сьцягі і разгарнулі расьцяжку “Свабоду Баразенку”. У акцыі ўдзельнічае болей за 20 чалавек. Міліцыянты назіраюць.
14.22 Тым не менш Баразенку не выпусьцілі з клеткі. Аляксандр папрасіў выдаліць з залі суда "двух незразумелых гопнікаў" - адхілена. nn.by
14.20 Працэс працягваецца. Судзьдзя не задаволіла хадатайнітва Аляксандра Баразенкі
14.15 Аляксандар Баразенка заявіў хадайніцтва пра недавер суду. Судзьдзя абвесьціла перапынак.
А. Койпіш: “Баразенка адстойваў правы беларусаў у Беларусі”
Адказны сакратар “Моладзі БНФ” Антон Койпіш таксама быў асуджаны па справе 14-ці, па якой цяпер судзяць Аляксандра Баразенку. Антон Койпіш сказаў “Свабодзе” перад працэсам:
“Суд пакажа рэальныя намеры ўлады адносна так званай “адлігі”. У яе і без таго ніхто ня верыць, а гэта будзе яшчэ адзін знак. Для мяне асноўным паказьнікам было ўжо тое, што яго пасадзілі, не адпусьцілі пад падпіску, як усіх астатніх.
Якім будзе прысуд? Мяркую, будзе гэтак званая “хімія” ці “хатні арышт”, як іншым. Той час, які ён адседзеў, безумоўна, залічаць, але на апраўданьне цалкам я не разьлічваю. Ня могуць нашы ўлады апраўдаць аднаго, калі ўсіх асудзілі, тым болей калі ён нібыта хаваўся, як яны лічаць. На маю ж думку, ён ні ў чым не вінаваты, калі не лічыць віной тое, што ён адстойвае правы беларусаў у Беларусі”.
Камэнтар Антона Койпіша
Your browser doesn’t support HTML5
14:14 Заяўлена два хадайніцтвы. Першае, каб Аляксандр знаходзіўся не ў клетцы, а побач са сваім адвакатам Паўлам Сапелкам (задаволена), другое - аб зьмене меры стрыманьня пад падпіску аб нявыезьдзе nn.by
14.10 Пачаўся працэс. Справу разглядае Натальля Вайцяховіч.
Міхал Пашкевіч камэнтуе працэс над Аляксандрам Баразенкам
Your browser doesn’t support HTML5
13.58 У залю прапусьцілі нязначную частку людзей. Сярод іх – Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей. Міліцыянты кажуць, што ўсе жадаючыя ня змогуць зьмясьціцца.
Не патрапілі ў залю самі фігуранты "справы 14-ці" і журналісты. АМАПаўцы стварылі калідор, каб прапусьціць у судовую залю студэнтаў БАТУ.
Тым часам у вэстыбюле зьявіліся Анатоль Лябедзька і Артур Фінькевіч.
13.50 Міліцыянты не прапускаюць у залю судовага паседжаньня. Бацькі, сваякі і паплечнікі Аляксандра чакаюць у вэстыбюле. Маці Аляксандра Баразенкі Алена ад нэрваў не можа размаўляць, у жанчыны дрыжаць рукі, яна ледзьве не губляе прытомнасьць.
Перад уваходам у залю судовага паседжаньня
Your browser doesn’t support HTML5
Сабраліся журналісты, праваабаронцы і прадстаўнікі амбасадаў.
З палітыкаў прысутнічаюць: Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Лагвінец
Залю судовага паседжаньня запоўнілі студэнтамі тэхналягічнага ўнівэрсытэту, група лесанарыхтоўкі. Прыкладна 30 чалавек. Выкладчык перашкаджае размаўляць са студэнтамі. Сваякі Аляксандра Баразенкі папрасілі студэнтаў патлумачыць мэту наведваньня судовага паседжаньня, аднак тыя адмовіліся размаўляць.
Выкладчык міліцыянтам: “Калі не адбярэце відэа, будзе скандал!”
Выкладчык, які прывёў групу студэнтаў у Цэнтральны суд на працэс над Аляксандрам Баразеканкам, вырываў з рук карэспандэнта “Свабоды” Алега Грузьдзіловіча лічбавы фотаапарат і ўсяляк спрабаваў перашкодзіць працы прадстаўнікоў мэдыяў.
Ужо за паўгадзіны да пачатку працэсу ў залі сядзелі болей за 30 юнакоў дзяўчат. Карэспандэнту “Свабоды” яны назваліся студэнтамі БАТУ, якія вывучаюць тэхналёгію лесанарыхтоўкі. “Нам цікава, як ідуць суды ў Беларусі. Пра таго, каго тут будуць судзіць, мы нічога ня ведаем. Вось паглядзім, хто ён такі і ці сапраўды ёсьць палітычныя працэсы,” – сказаў студэнт, які не назваў свайго імя. Другі юнак дадаў: “Не, мы прыйшлі самі. Ніхто нас не прыводзіў”, але на пытаньне, ці ідуць зараз заняткі ва ўнівэрсытэце, студэнт не адказаў.
Выкладчык, які быў разам са студэнтамі, таксама не назваўся. Ён паспрабаваў вырваць з рукі карэспандэнта “Свабоды” лічбавы фотаапарат і ледзь яго не зламаў. Калі гэтая спроба не ўдалася, выкладчык прывёў міліцыянта, які дзяжурыў на уваходзе ў суд. “Трэба забраць у яго фотаапарат і найперш зьнішчыць відэазапіс. Калі ён з’явіцца ў інтэрнэце, будзе вялікі скандал!”, -- тлумачыў выкладчык міліцыянту.
Пад прымусам дзяжурнага міліцыянта карэспандэнту “Свабоды” давялося выйсьці з судовай залі, але фотапарат ў яго міліцыянты не адбіралі. Выкладчык застаўся разам са студэнтамі на працэсе над Аляксандрам Баразенкам.
Спроба інтэрвію са студэнтамі. Выкладчык перашкаджае
Your browser doesn’t support HTML5
На кожным паверсе будынку дзяжурыць прыкладана па дзесятку міліцыянтаў у цывільным.
Аляксандр Баразенка на “Свабодзе”
“Свабода” пра “працэс 14-ці”