Раніцай на Менскай кальцавой дарозе адбылося буйное ДТЗ. Затор аўтамабіляў – некалькі кілямэтраў.
У ДАІ лічаць, што прычына здарэньня ў тым, што кіроўцы не трымалі дыстанцыю і не выконвалі хуткасны рэжым.
Паводле, папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
Затор машынаў расьягнуўся на некалькі кілямэтраў, перадае БелаПАН.
ДАІ Менску паведамляе, што на мінулыя суткі зарэгістравана 99 дарожна-транспартных здарэньняў. У чатырох – пацярпелі людзі.