Актывісты руху “За Свабоду" чацьвёрты раз падалі дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю грамадзкага аб’яднаньня.
Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні руху Юрый Губарэвіч. Як паведамляе БелаПАН, у заяве гаворыцца, што асноўнай мэтай праваабаронча-асьветнага грамадзкага аб'яднаньня "Рух "За Свабоду" зьяўляецца абарона правоў і свабодаў чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных дакумэнтах па правах чалавека, а таксама інфармаваньне грамадзян у гэтай сфэры.
Рашэньне аб стварэньні грамадзкай арганізацыі было прынятае 23 кастрычніка сёлета ў Магілёве на ўстаноўчай канфэрэнцыі пры ўдзеле больш 70 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. Канфэрэнцыя зацьвердзіла статут і сфармавала кіруючыя органы аб'яднаньня. Старшынём абраны Аляксандр Мілінкевіч. Яго намесьнікамі сталі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч.
Афіцыйнымі прычынамі ранейшых адмоваў Мінюсту былі прэтэнзіі да фармулёвак статуту, а таксама той факт, што адна з устаноўчых канфэрэнцый аб'яднаньня праводзілася з парушэньнямі закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".