Прэзыдэнт Беларусі заявіў, што дэвальвацыя нацыянальнай валюты будзе ажыцьцяўляцца ў прадугледжаных раней парамэтрах.
“Ніякага абвалу ня будзе”, -- заявіў Лукашэнка у Віцебску на нарадзе з актывам Віцебскай вобласьці.
“Што тычыцца беларускага рубля, то сытуацыю мы ўтрымаем... У нас назапашаныя пэўныя рэзэрвы, і мы іх выкарыстоўваем сёньня мала,” - цытуе словы кіраўніка Беларусі Інтэрфакс.
Нагадаем, што зараз працягваюцца перамовы Беларусі з МВФ наконт выдзяленьня крэдыту 2 мільярды даляраў. Паводле некаторых дадзеных, МВФ патрабуе ад Менску дэвальвацыі беларускага рубля на 20 працэнтаў.