Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – мастак Алесь Пушкін. Яму 43 гады. Праходзіў службу ў Аўганістане. Працаваў у Віцебску і Магілёве. Пасьля 1994 году паехаў жыць у мястэчка Бобр, што ў Крупскім раёне. Расьпісаў царкву, дзе й павянчаўся, мае дваіх дзяцей. Піша і рэстаўруе абразы, карціны, робіць росьпісы, вітражы, займаецца мастацтвам пэрформансу. Неаднаразова Пушкіна затрымлівалі і судзілі за арганізацыю “няправільных” акцыяў.
На мінулым тыдні мастака жорстка зьбілі падпітыя мясцовыя хлопцы. Паводле Пушкіна, за тое, што ён размаўляў па-беларуску. Міліцыянты хацелі завесьці з факту зьбіцьця крымінальную справу, аднак пацярпелы мастак вырашыў лёс хлопцаў іначай: падахвоціў пакаяцца ў царкве.
На працягу гэтага тыдня Алесь Пушкін расказвае аб рэальных жыцьцёвых сытуацыях, якія выводзяць на асэнсаваньне праблемы таемства пакаяньня. Ён просіць дыскутаваць, дзяліцца сваімі думкамі праз аўтаадказьнік (менскі нумар 266-39-52) і сайт.
Некаму маналёгі Пушкіна могуць падацца абсалютна эксцэнтрычнымі, іншым – надзвычай сумленнымі. Пры канцы тыдня прагучыць перадача, дзе будуць падсумаваныя гэтыя водгукі і развагі – перадача на тэму “Дараваньне: калі, каму і ці заўсёды?”.
Сёньня Алесь Пушкін расказвае чарговую драму свайго жыцьця і пытаецца, ці меў ён рацыю?
– Віцебск. 1992 год. На Крапіўным полі Андрэй Мельнікаў знаёміць мяне з Альдонай, камсамольскай работніцай. Яна ў сваю чаргу – з сакратаром гаркаму, які даў мне памяшканьне ў цэнтры гораду, дзе й адкрыў я першую прыватную галерэю сучаснага мастацтва.
А з Альдонай у нас завязваецца love story.
Я бачу: яна слабая, аднак паліць, і калі ідзе, то просіць пасядзець крышку, адпачыць... Пачынаю разумець: дзяўчына фактычна ледзьве жывая!
І вось высьвятляецца: ёй усяго 28 год, аднак толькі месяц таму перанесла анкалягічную апэрацыю – ампутавалі грудзі.
Пачынаю суцяшаць, казаць: табе трэба закахацца, трэба вучыцца занава жыць, любіць мужчыну... Аднак яна ня верыць, застаецца вялай нават у сэксе... Сярод іншага й таму, што бачыць: я раблю гэта, як нейкую вымушаную дзеля ейнага стану ласку.
Аднак праходзяць месяцы, і яна пачынае кахаць напоўніцу. Усур’ёз! Кідае паліць. Уладкоўваецца на працу – шмат зрабіла для арганізацыі міжнароднага фэстывалю сучаснай харэаграфіі.
Мы з рэжысэрам Валерам Васілевічам Масьлюком у 1994 годзе ставім “Караля Ліра”. І нечакана бачу: мая Альдона пачынае фліртаваць, яна становіцца ўсё прыгажэйшая і прыгажэйшая, забываецца пра свой ранейшы боль – папраўляецца і рэабілітуецца...
Тут невялічкі масток у нашы дні: быў уражаны год таму драматычным лёсам першага грамадзкага рэдактара “Свабоды” Ірыны Казулінай, яе сьмелым і шчырым расказам пра сваю жаночую драму, у якой было вельмі шмат падабенства зь лёсам Альдоны. Тады яшчэ раз згадаў нашу з Альдонай гісторыю і падумаў, як важна, каб у крытычны момант жанчына магла мець мужчынскую падтрымку. Гэта многа значыць для выратаваньня...
Дык вось, калі зразумеў, што мая дзяўчына выратаваная – а сытуацыя ў 1994 склалася так, што пачаў нават раўнаваць яе, – то адважыўся сказаць горкія словы: “Усё, я сыходжу...”
І вось тут – вялікі роспач, расчараваньне і вялізная крыўда на мяне...
Далей Альдона зьяжджае ў Бэрлін – ліхія 1990-я гады – мые там посуд, неяк зарабляе грошы. Знаёміцца з арабам, нараджае ад яго дзьвюх блізьнятак-мулатачак – сапраўдных прыгажуняў са здаровай арабскай крывёй – і вяртаецца зь імі ў Віцебск...
А цяпер судзіце нас: ці даруе жанчына мужчыну прадуманыя дзеяньні, якія былі не каханьнем, а дзеяньнямі для ўратаваньня яе з глыбока дэпрэсіўнага, ці не перадсьмяротнага амаль стану?
Але: жанчына кахала ўсур’ёз, а мужчына фактычна выконваў толькі місію выратаваньня...
Дык што думаеце вы? Адгукніцеся!
* * *
Ці даруе жанчына мужчыну прадуманыя дзеяньні, якія былі не каханьнем, а дзеяньнямі для яе ўратаваньня з глыбока дэпрэсіўнага стану? Адказы на гэтае пытаньне Алеся Пушкіна шукаў наш магілёўскі карэспандэнт.
Магілёўская журналістка Аляксандра Пронькіна лічыць, што ўчынак мужчыны ў такой сытуацыі варты дараваньня. Мужчына хлусіў дзеля ратаваньня жанчыны:
“Ён такім чынам яе выцягнуў. І ў яе ўрэшце ўсё склалася. Такі беларускі хэпі-энд. Яна яму павінна быць удзячная і, я думаю, будзе ўдзячная за тое, што ён дапамог ёй паверыць у сябе. За тое, што ён яе паставіў на пэўны п’едэстал, як жанчыну, а гэта дарагі кошт мае”.
Такая пазыцыя – гэта пазыцыя моцнай жанчыны, у якой склалася жыцьцё, цьвердзіць журналістка. Іншай рэакцыі, мяркуе яна, варта чакаць ад кабеты, лёс якой ня быў бы такім спрыяльным:
“Яна магла б трапіць у жорсткую дэпрэсію, і ўсё магло б скончыцца суіцыдам. Моцная жанчына, вядома ж, прайшла праз гэта і вытрымала. Застаўся б, відаць, асадак ад таго, што побач няма каханага чалавека, што ён сышоў. Уменьне адпускаць – гэта дужа важнае ўменьне. Яму трэба вучыцца і жанчынам, і мужчынам”.
Магілёўская паэтка Тацяна Барысік кажа: дараваць такі ўчынак мужчыну можна, аднак забыць нельга:
“Калі будуць сустракацца, у яе будзе заўсёды думка: гэта няшчыры чалавек. Ніколі сябе ня трэба прапаноўваць у якасьці гуманітарнай дапамогі камусьці. А ён ня думаў, што яна наагул магла скончыць жыцьцё самагубствам?”
Спадарыня Барысік лічыць: у такой сытуацыі маладому чалавеку папросту не было чым заняцца, і ён вырашыў пабыць крыху анёлам-выратавальнікам. Добра, што добра закончылася, падсумоўвае паэтка.
Старшыня магілёўскай няўрадавай арганізацыі “Жаночы цэнтар падтрымкі і самаадукацыі” Валянціна Гвазьдзёва зазначае, што жанчына дараваць можа ўсё:
“Ён, відавочна, сам быў захоплены ёю. Ён яе выцягнуў з такой жахлівай сытуацыі, зь якой ня кожная жанчына здольная ў адзіноце справіцца. Яна можа быць яму удзячнай”.
Спадарыня Гвазьдзёва, аднак, лічыць, што малады чалавек гуляў з агнём:
“Таму што калі ты бачыш надзею, калі ты чапляесься за гэтую надзею, а потым яе губляеш, то паверыць зноўку дужа цяжка”.
Выкладчык унівэрсытэту, філёзаф Аляксей Бацюкоў ня бачыць ва ўчынку хлопца высакароднасьці. І ставіць пытаньне інакш:
“Трэба запытацца, ці можа яна дараваць, што ягонае пачуцьцё да яе было шкадаваньнем. Непрыемна прызнаваць, аднак, шкадуючы, мы наносім больш шкоды, чым кажучы праўду. Чалавека, які кахае, гэта забівае больш, чым калі ў яго няма сілаў да жыцьця, чым дэпрэсія”.
Грамадзкі актывіст Валадар Цурпанаў кажа: трэба запытацца, ці кахала насамрэч хлопца гэтая жанчына:
“Ці скарысталася яна з таго, што ён прапанаваў дапамогу як варыянт паратунку. Значыць, яна павінна быць удзячная. Вось пытаньне: удзячная яна яму ці не? Можа, гэтаму маладому чалавеку ня варта было казаць, што ён хлусіў і рабіў выгляд, што ён яе кахае? За падман жа яна мае поўнае права на яго крыўдаваць. За падман”.

Уменьне адпускаць – дужа важнае ўменьне...

Ня трэба сябе прапаноўваць у якасьці гуманітарнай дапамогі...
“Калі будуць сустракацца, у яе будзе заўсёды думка: гэта няшчыры чалавек. Ніколі сябе ня трэба прапаноўваць у якасьці гуманітарнай дапамогі камусьці. А ён ня думаў, што яна наагул магла скончыць жыцьцё самагубствам?”
Спадарыня Барысік лічыць: у такой сытуацыі маладому чалавеку папросту не было чым заняцца, і ён вырашыў пабыць крыху анёлам-выратавальнікам. Добра, што добра закончылася, падсумоўвае паэтка.
Старшыня магілёўскай няўрадавай арганізацыі “Жаночы цэнтар падтрымкі і самаадукацыі” Валянціна Гвазьдзёва зазначае, што жанчына дараваць можа ўсё:
“Ён, відавочна, сам быў захоплены ёю. Ён яе выцягнуў з такой жахлівай сытуацыі, зь якой ня кожная жанчына здольная ў адзіноце справіцца. Яна можа быць яму удзячнай”.
Спадарыня Гвазьдзёва, аднак, лічыць, што малады чалавек гуляў з агнём:
“Таму што калі ты бачыш надзею, калі ты чапляесься за гэтую надзею, а потым яе губляеш, то паверыць зноўку дужа цяжка”.
Выкладчык унівэрсытэту, філёзаф Аляксей Бацюкоў ня бачыць ва ўчынку хлопца высакароднасьці. І ставіць пытаньне інакш:
Шкадуючы, мы наносім больш шкоды...