"The Wall Street Journal" распавядае пра пляны Менску разьмясьціць у Беларусі расейскія ракеты і цытуе фрагмэнты інтэрвію беларускага кіраўніка.
Прапануем вам фрагмэнты артыкулу Элана Калісана “Беларускі прэзыдэнт імкнецца разьмясьціць расейскія ракеты”, які надрукаваны ў сёньняшнім нумары амэрыканскай газэты The Wall Street Journal.
“Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка вядзе перамовы з Масквой аб разьмяшчэньні ў Беларусі ўдасканаленых ракет “Іскандэр”, якія б маглі наносіць удары па цэлях у глыбіні тэрыторыі Эўропы.
Гэтыя перамовы павышаюць стаўку ў гульні вакол амэрыканскіх плянаў супрацьракетнай абароны ў Эўропе. Яны таксама азмрочваюць спадзяваньні Захаду на пацяпленьне дачыненьняў зь Беларусьсю, што, як спадзяецца сёй-той у ЗША і Эўропе, магло б служыць процівагай усё большай варожасьці Крамлю.
У сваім інтэрвію газэце The Wall Street Journal сп. Лукашэнка заявіў пра сваё жаданьне бачыць збліжэньне з Захадам, але сказаў, што ён падтрымлівае Расею ў двух гарачых пытаньнях, якія пахіснулі дачыненьні [Расеі з Захадам] – у справе канфлікту ў Грузіі і спрэчных амэрыканскіх плянаў разьмяшчэньня ў Эўропе антыракетных сыстэмаў для супрацьстаяньня патэнцыйнай пагрозе з боку Ірану.
У якасьці адказу на гэта ён “абсалютна падтрымлівае” пляны Расеі разьмясьціць у Калінінградзкай вобласьці ракеты “Іскандэр”, якія будуць нацэленыя на аб'екты амэрыканскай сыстэмы. Калінінградзкая вобласьць мяжуе з краінаміўдзельніцамі НАТО Польшчай і Літвой, і ракеты адтуль маглі б дасягнуць амэрыканскія аб'екты ў Польшчы.
Сп. Лукашэнка сказаў, што Расея таксама запрапанавала разьмясьціць ракеты “Іскандэр” у самой Беларусі. А калі пагадненьне ў гэтым пытаньні ня будзе дасягнутае, Беларусь магла б разьмясьціць гэтыя ракеты сама.
“Нават калі Расея не запрапануе нам гэтыя пэрспэктыўныя ракеты, мы закупім іх самі”, – сказаў сп. Лукашэнка, пахваліўшыся, што тэхналёгія оптыкі і сыстэмы кіраваньня агнём для “Іскандэра” распрацаваная ў Беларусі. – “На гэты момант у нас няма такіх сродкаў, але ў нашыя пляны ўваходзіць – я тут раскрыю вам сакрэт – займець такую зброю”.
Паводле аналітыкаў, яшчэ далёка ня ясна, што Расеі сапраўды спатрэбіцца разьмяшчаць ракеты ў Беларусі. Крэмль выказаў гатовасьць адмовіцца ад калінінградзкіх плянаў, калі Вашынгтон адмовіцца ад разьмяшчэньня сваёй супрацьракетнай сыстэмы. Ракетныя амбіцыі сп. Лукашэнкі маглі б быць картай у гульні манэўраваньня паміж Расеяй і Захадам...”
...
“У сваім паўтарагадзінным інтэрвію сп. Лукашэнка расказаў пра сваё зацікаўленьне прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША, пра свае погляды на цьвярозасьць і любоў да хакею.
Як і іншыя постсавецкія лідэры, ён не паддаўся ціску Масквы і не падтрымаў Крэмль у прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Пакуль што адзінымі краінамі, якія іх прызналі, застаюцца Расея і Нікарагуа.
Але сп. Лукашэнка даў зразумець, што неўзабаве ён можа ў гэтым пытаньні схіліцца на бок Масквы, і паўтарыў расейскі аргумэнт, што шлях да незалежнасьці сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі праклаў Захад, прызнаўшы незалежнасьць Косава.
“Я ня бачу тут ніякіх праблемаў – ужо ёсьць прэцэдэнт”, – сказаў ён. – “Эўропа і Амэрыка разумеюць нашу пазыцыю і нашу сытуацыю. І я буду шчырым: яны больш ня ціснуць на нас так моцна, як раней...”
...
“Ён назваў новаабранага прэзыдэнта ЗША Барака Абаму “маладым сымпатычным чалавекам”, якога чакаюць цяжкія выпрабаваньні, але які быў правільным выбарам для Амэрыкі ва ўмовах паглыбленьня фінансавага крызісу.
“Мне яго шкада – ён выглядае на 100 працэнтаў, як Лукашэнка, калі я прыйшоў да ўлады пасьля развалу Савецкага Саюзу”, – сказаў сп. Лукашэнка. – “Паліцы ў крамах былі пустыя – глыбокі фінансавы крызіс”.
Сп. Лукашэнка сказаў, што спадзяецца на больш цесныя дачыненьні з ЗША пры прэзыдэнту Абаму. Разам з тым ён сказаў, што быў зьдзіўлены рашэньнем Эўразьвязу і ЗША часткова адмяніць санкцыі супраць яго ўрадоўцаў у адказ на вызваленьне палітычных зьняволеных.
Ён заявіў, што і так зьбіраўся вызваліць Аляксандра Казуліна і не спадзяваўся за гэта ніякай узнагароды з боку Захаду.
Сп. Лукашэнка высьмеяў эпітэт “апошні дыктатар Эўропы”, які, паводле яго, прыдумала дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, якая, як ён сказаў, “ня ведае, дзе знаходзіцца Беларусь”.