Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр будзе адбываць пакараньне ў магілёўскай калёніі агульнага рэжыму, а ягоную сакратарку Ўладлену Функ адправяць у жаночую калёнію ў Гомелі.
Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які абараняе асуджаных.
“Эмануіла Зэльцэра адправілі па этапе ўвечары 11 лістапада, Уладлену Функ выправяць у суботу, 15-га. Баюся, як Эмануіл Зэльцэр перажыве этап, бо ягоны стан здароўя вельмі дрэнны, а любы этап — цяжкае выпрабаваньне”, — сказаў Зьміцер Гарачка.
Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр быў асуджаны Менскім гарадзкім судом да 3 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы, але ніколі не прызнаваў сябе вінаватым. Гэтаксама як і У.Функ (Брускова), якую асудзілі на год зьняволеньня.
Урад ЗША неаднаразова хадайнічаў аб вызваленьні Э.Зэльцэра і У.Функ дзеля меркаваньняў гуманнасьці, але абое застаюцца за кратамі.
У ЗША сваякі Э.Зэльцэра мяркуюць, што да ягонага арышту прычыніўся расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі, які гэтыя абвінавачаньні рашуча абвяргае.