Год таму, 10 лістапада 2007 году, адбылася цырымонія афіцыйнага ўступленьня на пасаду мітрапаліта менска-магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. З гэтай нагоды сёньня арцыбіскуп сустрэўся з журналістамі і паведаміў: каталіцкі касьцёл у Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім матэрыяльным і пэрсанальным становішчы.
Тадэвуш Кандрусевіч удакладніў, што цяжкае матэрыяльнае становішча — гэта нястача будынкаў касьцёлаў і цяжкасьць з атрыманьнем дазволаў на іх будаўніцтва:
“Мне гэта не заўсёды зразумела. Да прыкладу, бываюць такія адказы ад уладаў, што, маўляў, у вас мала вернікаў: 20 вернікаў — напісалі ў адным адказе. Гэта ня што іншае, як толькі хлусьня. Бо калі мы кажам пра тое, што ў нас каля 15% ад колькасьці вернікаў — каталікі, то вельмі лёгка палічыць, колькі іх ёсьць”.
На сёньня ў архідыяцэзіі 110 парафіяў, 30% зь іх ня маюць сваіх касьцёлаў. Таксама траціна сьвятароў, якія тут працуюць, — грамадзяне замежных краінаў, запрашаць якіх улады таксама не жадаюць:
“Мне цяжка зразумець, чаму нам не дазваляюць, каб прыехалі сьвятары з-за мяжы. Я добра разумею і падзяляю клопат дзяржавы пра тое, каб былі мясцовыя сьвятары. Аднак не вінаваты каталіцкі касьцёл у тым, штотут цягам 70 гадоў не было сэмінарыі, то скуль могуць узяцца сьвятары так хутка? Тым больш сёньня ў працэсах глябалізацыі вельмі цяжка сабе ўявіць, што можна абысьціся толькі сваімі сіламі. Паглядзіце, хто зьяўляецца трэнэрам футбольнай каманды, хакейнай каманды? Гэта людзі з-за мяжы”.
Таксама адной зь цяжкасьцяў ёсьць тое, што беларускі каталіцкі касьцёл мала вядомы ў сьвеце. Таму цягам году служэньня мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча быў арганізаваны тэлемост “Менск-Ватыкан”, міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Івянцы і тэлемост з Сыднэем, а таксама некалькі міжнародных канфэрэнцыяў. Адна зь іх, “Слова Божае жывое і дзейснае”, адбудзецца ў найбліжэйшыя выходныя дні, — кажа ксёндз Аляксандар Амяльчэньня:
“Будуць даклады рознага характару: будуць госьці з Польшчы, Расеі і нашы беларускія дакладчыкі. Бо мы хочам даведацца найперш пра наш беларускі кантэкст”.
З часу кананічнага ўступленьня на пасаду мітрапаліта менска-магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча краіну наведаў дзяржаўны сакратар яго сьвятасьці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіё Бэртонэ. Гэты візыт праходзіў як на дзяржаўным, так і на рэлігійным узроўнях, і адбыўся ўпершыню ў гісторыі Беларусі.
З ініцыятывы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Менску адбыліся сымпозіюмы, прысьвечаныя 150-годзьдзю аб’яўленьняў Маці Божай у Люрдзе, а таксама 30-годзьдзю абраньня папам Яна Паўла ІІ. Таксама была ўведзеная традыцыя калядных сустрэчаў з журналістамі, навукоўцамі і дзеячамі культуры, выкладчыкамі і выхавальнікамі, архітэктарамі і будаўнікамі, мэдычнымі работнікамі і хворымі, а таксама зь вязьнямі.
Як паведаміў Тадэвуш Кандрусевіч, адным з прыярытэтаў у дзейнасьці касьцёлу будзе далейшая праца ў міжнародных і міжканфэсійных стасунках, праца з моладзьдзю і заахвочваньне пакліканьняў, а таксама разьвіцьцё каталіцкіх мас-мэдыяў.
Цягам году служэньня ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча 20 дыяканаў былі пасьвечаныя ў сьвятары. У 2008-2009 гадох у духоўных сэмінарыях краіны навучаюцца 102 сэмінарысты, 18 зь якіх — навучэнцы першага курсу.
Паводле апошніх зьвестак, рыма-каталікі складаюць 15% вернікаў краіны. Каталіцкі касьцёл у Беларусі падзелены на 4 дыяцэзіі, у якіх дзейнічаюць 464 парафіі. Вернікі Беларусі маюць 450 храмаў, зь якіх 295 вернутыя дзяржавай. Акрамя таго, будуюцца 37 сьвятыняў. У касьцёлах Беларусі нясуць служэньне больш за 400 сьвятароў, зь іх амаль 50% — замежныя грамадзяне.
Тадэвуш Кандрусевіч удакладніў, што цяжкае матэрыяльнае становішча — гэта нястача будынкаў касьцёлаў і цяжкасьць з атрыманьнем дазволаў на іх будаўніцтва:
“Мне гэта не заўсёды зразумела. Да прыкладу, бываюць такія адказы ад уладаў, што, маўляў, у вас мала вернікаў: 20 вернікаў — напісалі ў адным адказе. Гэта ня што іншае, як толькі хлусьня. Бо калі мы кажам пра тое, што ў нас каля 15% ад колькасьці вернікаў — каталікі, то вельмі лёгка палічыць, колькі іх ёсьць”.
На сёньня ў архідыяцэзіі 110 парафіяў, 30% зь іх ня маюць сваіх касьцёлаў. Таксама траціна сьвятароў, якія тут працуюць, — грамадзяне замежных краінаў, запрашаць якіх улады таксама не жадаюць:
“Мне цяжка зразумець, чаму нам не дазваляюць, каб прыехалі сьвятары з-за мяжы. Я добра разумею і падзяляю клопат дзяржавы пра тое, каб былі мясцовыя сьвятары. Аднак не вінаваты каталіцкі касьцёл у тым, што
Тут цягам 70 гадоў не было сэмінарыі, скуль могуць ўзяцца сьвятары так хутка?