Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”. Эфір 8 лістапада
ЛІТПРАЦЭС
ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА: “НАША АКЦЫЯ НАТХНІЛА РЫГОРА БАРАДУЛІНА НА НОВЫЯ ВЕРШЫ”
Больш за два тыдні доўжыцца ўнікальная для найноўшай беларускай літаратуры акцыя: адзін паэт распрадае кнігі другога паэта. Прычым робіць гэта без фіксаванага кошту, у выглядзе адмысловага аўкцыёну, абсалютна бескарысьліва для сябе. Малады паэт Глеб Лабадзенка ў гэткі спосаб паказвае ўзор сапраўднае пашаны да свайго старэйшага сябра – народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. З Глебам Лабадзенкам сустрэлася Валянціна Аксак.
Валянціна Аксак: “Глеб, у свой час Рыгор Барадулін моцна падтрымаў вас з вашай першай кніжкай, якая называлася “Pager-вершы”. І ў некаторых вашых чытачоў закрадваецца падазрэньне, што цяпер сваёй акцыяй падтрымкі народнага паэта вы вырашылі яму аддзячыць”.
Глеб Лабадзенка: “Я скажу шчыра: гэта не падазрэньне. Дзядзька Рыгор сапраўды падтрымаў мяне, прычым яшчэ задоўга да першае кніжкі. Мы пазнаёміліся, калі мне было трынаццаць гадоў. Калі я вучыўся ў сёмай клясе, я проста нахабна патэлефанаваў яму і сказаў: “Добры дзень! Я вось тут вершыкі пішу. Ці можна вам паказаць іх?” І дзядзька Рыгор згадзіўся сустрэцца. Цяпер, калі прайшло ўжо восем гадоў, я разумею, што тая сытуацыя была ўнікальная, таму што дзядзька Рыгор ня часта згаджаецца на такія раптоўныя прапановы. Менавіта ён тады скіраваў мяне друкаваць вершы, затым з падачы дзядзькі Рыгора я пайшоў вучыцца ў Беларускі гуманітарны ліцэй. І з кніжкай ён мне вельмі дапамог. Увогуле, усе восем гадоў я адчуваю такую бацькоўскую ці, можа быць, дзядулеву падтрымку, і безумоўна, калі я пачуў, што ў дзядзькі Рыгора ёсьць нейкія цяжкасьці, то ў мяне нават не было думкі – адгукацца ці не адгукацца. Безумоўна – адгукацца, бо калі я хоць неяк магу аддзячыць за тое дабро, якое ён мне зрабіў, то я буду гэта рабіць”.
Аксак: “Аддзяка ваша выліліся ў тое, што праз інтэрнэт вы паведамілі пра магчымасьць набыць кніжкі Рыгора Барадуліна зь ягоным аўтографам, і 1 лістапада многія ўжо іх атрымалі. Колькі кніжак падпісаў для сваіх прыхільнікаў Рыгор Барадулін?”
Лабадзенка: “Чатырыста чалавек ужо атрымалі яго кніжкі з аўтографамі. Я падлічыў, што дзядзька Рыгор падпісваў іх восем гадзін у лякарні ў тры прысесты. Аднойчы падпісваньне зацягнулася да паловы на адзінаццатую, і мяне проста выганялі дзяжурныя лекары. Я прапаноўваў перанесьці гэты працэс на заўтра, але дзядзька Рыгор адмовіўся, кажучы, што калі людзі замовілі, то трэба ўсім падпісаць, бо яны ж чакаюць”.
Аксак: “Сустрэчу з чытачамі Барадуліна вы прызначылі на плошчы Якуба Коласа. Многія выказвалі засьцярогу, каб вас не абвінавацілі ў арганізацыі недазволенага мітынгу з адпаведнай рэакцыяй праваахоўных органаў. Як прайшлі гэтыя раздачы кніг? Ці былі ў вас праблемы?”
Лабадзенка: “Калі казаць шчыра, то ў першы дзень мы два разы ўцякалі ад міліцыі. Прызначаючы сустрэчу на плошчы Якуба Коласа, я думаў, што прыйдзе чалавек дзесяць-дваццаць, мы ціхенька раздадзім і разьбяжымся. Але калі стала зразумела, што прыйдзе трыста чалавек, я ўсьвядоміў, што гэта будзе маленькі мітынг. А вось гэтага мне якраз не хацелася. Таму ў першы дзень я стаяў у прызначаным месцы бяз кніжак, проста са сьпісам у руках. Да мяне падыходзілі людзі, і я паведамляў ім, дзе атрымаць кніжкі. Але неўзабаве і да мяне, і да тых, хто раздаваў кніжкі, прыйшлі людзі, па выразах твару якіх можна было падумаць, што яны шмат чытаюць Барадуліна (сьмяецца), і пачалі нахабна за намі назіраць. А паколькі нашы дзеяньні былі зьвязаныя з кніжкамі і атрыманьнем за іх грошай, то крымінал тут знайсьці было проста. А пасьля пад’ехала патрульная міліцэйская машына, і калі міліцыянты накіраваліся ў мой бок, то мы з таго месца вельмі хутка ўцяклі. А пасьля давялося яшчэ раз уцякаць”.
Аксак: “Ваша акцыя пачалася як псыхалягічная і фінансавая падтрымка народнага паэта, які цяпер мае праблемы са здароўем. Скажыце, як усё гэта адбілася на ягоным самапачуваньні?”
Лабадзенка: “Тое, што акцыя станоўча адбілася на ягоным здароўі, я сам бачу. У яго голас павесялеў, калі я расказваў, колькі людзей адгукнулася, колькі людзей зычаць яму здароўя і сто гадоў жыцьця. Было відаць, што яму прыемныя такія навіны пра ягоных чытачоў, якія кансалідаваліся і адгукнуліся на мой заклік. Таму я спадзяюся, што гэтая акцыя падняла яму настрой, баявы дух і натхніла яго на напісаньне новых вершаў”.
АЎТАР І ТВОР
ІРЫНА БАГДАНОВІЧ: “ВІЛЬНЯ ДЛЯ МЯНЕ – ГЭТА НАЙПЕРШ “ПАГОНЯ” МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
У кастрычніку ў Вільні, у памяшканьні Саюзу пісьменьнікаў Літвы, адбылася прэзэнтацыя анталёгіі беларускай паэзіі ў літоўскіх перакладах “Сьвятло ў вокнах”. У ёй прадстаўленыя 24 аўтары, сярод якіх Ніна Мацяш, Уладзімер Някляеў, Алесь Разанаў, Тацяна Сапач, Леанід Дранько-Майсюк, Адам Глёбус, Валянціна Аксак, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч, Андрэй Хадановіч. Паэтка Ірына Багдановіч па вяртаньні з кастрычніцкай Вільні адказала на пытаньні Міхася Скоблы і – падзялілася лірычным успамінам пра восеньскую “крывіцкую Мекку”.
Міхась Скобла: “Ірына, апошнім часам выдадзена некалькі дзьвюхмоўных анталёгій: беларуска-польская, беларуска-украінская, беларуска-нямецкая. І вось зьявілася беларуска-літоўская. Але наколькі апраўданы сам прынцып такога ўкладаньня? Навошта дзьве мовы пад адной вокладкай?”
Скобла: “Хто сёньня ў Літве сур’ёзна, на прафэсійным узроўні, займаецца перакладамі беларускай паэзіі?”
Багдановіч: “Найперш магу згадаць перакладчыкаў нашай анталёгіі – гэта Ўладас Бразюнас, Альма Лапінскене, Ёнас Ліняўскас, Альгімантас Антанавічус (ён, дарэчы, пераклаў некалькі кніг Васіля Быкава), Бірута Янушкайтэ (яна вельмі шмат робіць для пашырэньня сучасных беларуска-літоўскіх літаратурных сувязяў). Думаю, што сёньня ёсьць актуальная патрэба ў беларускім адказе нашым літоўскім калегам”.
Скобла: “У прадмове да анталёгіі “Сьвятло ў вокнах” доктар гуманітарных навук Гендрык Пяткевіч дзеліць беларускіх паэтаў на пакаленьні і да творцаў малодшага пакаленьня залічвае… Леаніда Галубовіча, Алеся Пісьмянкова, Леаніда дранька-Майсюка… Ці не азначае гэта, што ў літоўскіх калегаў даволі прыблізнае ўяўленьне пра нашу сучасную паэзію?”
Багдановіч: “Не, я думаю, што Гендрык Пяткевіч добра ведае ўзрост прадстаўленых у анталёгіі аўтараў. Заўсёды прыемна быць маладым, таму, пэўна ж, ніхто на яго не пакрыўдзіўся за гэткі падзел на пакаленьні. Аўтар прадмовы, відаць, меў на ўвазе, што ў нас ёсьць найстарэйшая генэрацыя паэтаў, якія, на жаль, не ўвайшлі ў анталёгію. У параўнаньні зь ім наша пакаленьне сапраўды выглядае маладым. Гэта прыемная неспадзяванка для аўтараў-беларусаў”.
Скобла: “Вы – паэтка і выкладчыца літаратуры ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. А наколькі вам знаёмая сучасная літаратура Літвы?”
Багдановіч: “На жаль, сучасная літоўская літаратура мне знаёмая вельмі мала. Калі я была студэнткай Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у нас вельмі добра выкладаўся курс “Літаратура народаў СССР”, прычым усе літаратуры выкладаў адзін чалавек. З таго курсу я да гэтай пары памятаю імёны і творы Саламеі Нярыс, Эдуардаса Межэлайціса, Юсьцінаса Марцінкявічуса. У мяне і цяпер дома ёсьць двухтомавік Марцінкявічуса, дзе зьмешчаныя яго гістарычныя паэмы пра літоўскіх князёў. На тым узроўні маё веданьне літоўскай літаратуры і засталося. Шкада, але ў нас толькі некалькі літаратараў ведаюць літоўскую мову. А перакладаць нашых паўночных суседзяў трэба, трэба ліквідоўваць той прагал, які ўзьнік цягам апошніх дваццаці гадоў. Мы ж калісьці жылі ў адной дзяржаве, у нас была супольная гісторыя, у нас карані агульныя”.
Скобла: “Гістарычная Вільня – гэта “Наша ніва”, гэта Натальля Арсеньнева і Максім Танк, гэта Чэслаў Мілаш і Канстанты Ільдэфанс Галчынскі… А зь якім літаратурным імем асацыюецца Вільня для вас?”
Багдановіч: “Найперш з Максімам Багдановічам. Я адразу згадваю ягоную “Пагоню”, “Вострую Браму сьвятую і ваякаў на грозных канях”. А яшчэ Вільня для мяне – гэта Ўладзімер Жылка, Хведар Ільяшэвіч, гэта “Наша ніва” і “Беларуская крыніца”. Калі чую слова “Вільня”, то бачу постаці, чую крокі беларускіх адраджэнцаў пачатку ХХ стагодзьдзя, міжваеннай пары. Тады ў Вільні віраваў беларускі рух – у супольнасьці з польскім і літоўскім рухамі. Вільня – унівэрсальная сталіца для трох народаў, і тым яна слаўная”.
Скобла: “Давайце ізноў вернемся да анталёгіі “Сьвятло ў вокнах”. Я ведаю, што плянуецца прэзэнтацыя гэтай кнігі і ў Менску. Дзе і калі гэта адбудзецца?”
Багдановіч: “12 лістапада а 17-ай гадзіне ў памяшканьні Літоўскай амбасады. Чакаецца прыезд літоўскіх літаратараў, якія працавалі над анталёгіяй”.
ІРЫНА БАГДАНОВІЧ. З НОВЫХ ВЕРШАЎ
Бурштын
Бурштын пад нагамі, бурштын у нябёсах –
Кастрычнік у Вільні бурштынава-ўзьнёслы.
Ўся вуліца зьзяе парадам адценьняў –
Зялёным, каньячным, як мёд летуценьняў.
Бурштын каралеўскі, драбнюткі, вялізны –
Як самая сутнасьць, як сакрум Айчыны.
Я ж, даўніх сарматак нягеглы патомак,
Купляю сабе завушніцы, пярсьцёнак,
Някідкі, мядова-настоены, стыльны –
Як крышачку восені, крышачку Вільні.
Як дар дарагі, што ад мора, ад мары,
Ад пырскаў каханьня Жыгмонта й Барбары.
Касьцёл сьвятога Барталамея
Восень. Вільня. Кастрычнік. Гараць
Дрэвы зьзяньнем бурштынава-мейскім.
Пацалую яго, як сястра,
Выпраўляючы к ф’ёрдам нарвэскім.
Спадарожныя хмары плывуць,
Як вандроўцы – з айчыны ў айчыну.
Хай анёлы яго сьцерагуць,
Дзе ні ўзьлёту няма, ні спачыну.
Золь чужыны, дзе думка і верш
У абдымках вятроў і марозу.
Вершнік вернецца ў Вільню найперш
Лябірынтам загадкавым лёсу.
Дык згадайма на жорсткай ральлі,
Кожны крочачы ўласным напрамкам,
Залатую істужку Вяльлі
І касьцёл невялічкі за брамкай.
Верасовая нота каханьня
Цёплым полымем сьцелецца верас,
Павуцінкі трымцяць ад дыханьня,
Цішыня, і чуваць, як заве нас
Верасовая нота каханьня.
Загучала яна нечакана,
Запляла ўсе пяшчотныя гукі
У прыгожа-высокім сапрана,
I злучыла нам душы і рукі.
Я зьбіраю букет верасовы,
Да сьцяблінкі сьцяблінку складаю,
Быццам верша натхнёныя словы,
Дзе праз коску: кахаю, кахаю...
Верасовая казка трымае
У сваім чарадзейным палоне.
Верасовая песьня лунае,
I ў той музыцы сьвет цэлы тоне.
Я хаваю свой твар у букеце,
Чую вераса водар мядовы...
Мы на момант адны ў цэлым сьвеце:
Я і мой чараўнік верасовы.
* * *
Кастрычнік нам жоўтае лісьце скідаў на галовы,
I крочылі мы ў царавартасным залатападзе.
Зьліваліся з шолахам, шэлестам, шоргатам, шорханьнем словы,
I ўсё гэтай жоўтай, зьвінячай, ўсямоцнай належала ўладзе:
Усе нашы рухі і позіркі, рук скрыжаваньне,
Імклівыя думкі, што вецер над вежамі ўзносіў.
I зьзяла чароўнай, павеўнай, зіркастай лістотай спатканьне,
I нас бласлаўляла, як Маці Нябесная, Восень.
Сьвяціліся шыльды, зямным спакушаючы раем,
Сьцяліўся праспэкт фантастычнай дарогай да зорак.
I момант жыцьця даў нам тайніцу стаць небакраем,
Дзе неба зь зямлёю злучыліся шлюбам учора.
А лісьцем, як шлейфам, сьцяліўся прыдворны Кастрычнік
Пры фрэйлінах Восені царскай і яснавяльможнай.
Ізноў небакрай разьбягаўся, дваіўся прывычна
На неба й зямлю...
Зь іх самім і самотным быў кожны.
КРЫТЫКА
ГАННА КІСЬЛІЦЫНА. КАЗКІ НОВАГА ЧАСУ
Васючэнка П. Каляровая затока. – Мн., Мастацкая літаратура, 2008. – 143 стар., 3000 асобн.
Васючэнка П. Піраміда Лінэя. – Мн., Галіяфы, 2008. – 74 стар., 200 асобн.
З чаго пачынаецца радзіма? Так, з малюнка ў буквары. З мамінай калыханкі. З вандроўкі да бабулі ў вёску. Зь першай прачытанай кнігі... І не проста зь першай, а з той, што з прыгодамі й карцінкамі. Той, што ты чытаў, стаіўшыся ад дарослых, каб не чапалі, дастаючы цябе з такога ўтульнага, цікавага і незвычайнага сьвету... Ці многа іх – такіх кніг на роднай мове? Мізэр! Іх мала было ў маім дзяцінстве, іх мала і цяпер.
Адзіны, хто мяне ўвесь час радуе, гэта наш Ганс Хрысьціян – Пятро Васючэнка. Па яго “Панах Кубліцкім і Заблоцкім” вучыўся чытаць мой сын. Ён аўтар першага дзяцячага нацыянальнага мюзіклу – “Рыцар Сонца”: хто ня бачыў – тэрмінова ў тэатар! Днямі пабачылі сьвет дзьве яго кнігі, якія таксама прыйдуцца даспадобы і бацькам, і дзецям. Гэта вялікая экалягічная казка “Каляровая затока” і зусім маленькі – памерам з чакалядку – зборнік вершаў “Піраміда Лінэя”.
Напэўна, іх і трэба чытаць разам. Ня толькі ў тым сэнсе, што кнігу вершаў з кнігай-казкай, бо яны зьмястоўна дапаўняюць адна адну, хоць і выдадзеныя ў розных выдавецтвах, але і разам – дзецям з бацькамі. Па-першае, так у малечы зьявіцца шанец падрабязьней даведацца, хто такія Карл Лінэй, Гіём Апалінэр і Джэральд Дарэл, хоць ня выключана, што якраз з гэтай кнігі самі дарослыя ўпершыню пачуюць пра гэтых людзей... Чаму б і не? Маладыя бацькі цяпер ведаюць пра некаторыя рэчы ня болей, чым іх дзеці. Напрыклад, пра насельнікаў вады сама я ведаю вельмі мала, а там – як сьцьвярджае Васючэнка, і я яму веру – цыклёпы, дафніі, калаўроткі, бакаплавы, аўсянікі, трубачы, уюны, ментузы, галаўні, верхаводкі, печкуры і акуні. Авой!
Затое сам казачнік усё гэта любіць і ведае, бо цікавіцца гэтым зь дзяцінства. Каму, як не яму, трэба было ствараць беларускі бэстыярый, нагадваць маленькаму чытачу і яго дарослым бацькам, пра тое, што “ў сумоўі чалавека і братоў яго меншых павінен дзейнічаць маральны імпэратыў: “Не растапчы!”
Васючэнка задаецца сур’ёзным пытаньнем – дзеля чаго ўсё створана? – і нават апэлюе да Бібліі, а чытаць яго адказы ўсё роўна весела.
Дзеля чаго існуе цмок,
Які ў балоце мок ды мок?
Для рыцара існуе цмок,
Каб той прыйшоў і перамог.
І трохі сумна:
Дзеля чаго жывуць паэты?
Жывуць... і дзякуй ім за гэта.
У паэтычным бэстыярыі “Піраміда Лінэя” ня толькі невялічкія добра запамінальныя чатырохрадкоўі, але і малюнкі – ясныя і зразумелыя партрэцікі. Тут і Пушкін, і блыха, і нават для аўтара месца знайшлося...
Наогул, я з тых, хто лічыць: дзіцячая кніга без малюнкаў – грошы на вецер! Праўда, ілюстрацыі для “Каляровай затокі” мяне расчаравалі – іх хоць і багата, але ў іх прасочваецца сёньняшні стыль “Мастацкай літаратуры” – неахайная падробка пад дзіцячыя малюнкі ў колеравай гаме васьмідзесятых.
Застаецца спадзявацца толькі на дзіцячае ўяўленьне ды дапамогу бацькоў. Менавіта яны павінны паказаць дзецям, як выглядаюць насельнікі вадаёмаў, растлумачыць сэнс выразаў “з галавы да ног”, “пальца ў рот не кладзі”, “з мухамі ў носе”, “вывесьці на чыстую ваду”... А таксама расказаць, хто такія Імануіл Кант і Гамункулус... Няхай апошнія вас не палохаюць – напісана кніга мовай простай, дасьціпнай, зразумелай усім. Тут надзіва многа “новага гарадзкога фальклёру”, караценькіх цытатаў са знаёмых мультфільмаў і казак. І нават галоўнага героя – Апантанага Рыбалова – дзеці бачылі. У тэлевізары, калі ён ловіць рыбу, цалуе яе ў нос і адпускае...
У аснову “Каляровай затокі” пакладзеная цікавая гісторыя, асабліва калі вы – вучань трэцяй клясы і любіце таямніцы... Але і мне спадабаліся вобразы галоўных герояў. Мілай наіўнай Хахулі. Разумнага, але прагматычнага Вадзянога Клапа. Закаханага і рамантычнага па маладосьці Шчупачка. У заўсёды спалоханым Сьлімаку, які зачынены ў сваёй хатцы на ўсе засаўкі, праглядваецца беларус – ён бы і рады дапамагчы ў цяжкой сытуацыі, ды “народжаны поўзаць – плаваць ня можа”. Спадзяюся, нікога не пазнаеце вы ў чарвяку-правакатары, з салодкагалосымі прамовамі і ўдаванымі скаргамі, маўляў, “сядзець на кручку – гэта мая служба”. Месцамі экалягічная казка наогул нагадвае сацыяльную фантастыку якіх братоў Стругацкіх.
“Жыцьцё – гэта труба, якая ў нашу Затоку пракладзена. Зь ёю мы жывем ды іншага жыцьця і ня хочам. Труба нас корміць і поіць, і спаць кладзе, і “Калыханку” на ноч паказвае. Хочаш калыханку на ноч? Паплавай вакол трубы, пакруці сваім даўгенькім носікам – адразу ў цябе мульцікі уваччу замільгаюць. Вось што такое жыцьцё, галубка.”
Вось такая казка новага часу. Часу, калі, паводле выразу самога аўтара, ўваходзяць у моду “вяртлявасьць і паўзучасьць”.

Ірына Багдановіч: “Я зьяўляюся прыхільніцай менавіта такіх выданьняў. Да згаданых табою кніг магу дадаць яшчэ выбраныя творы Зоф’і Манькоўскай, якія мы выдалі таксама на дзьвюх мовах – па-польску і па-беларуску. Гэта вельмі шмат дае чытачу, які хоча глыбока пранікнуць у арыгінал, які мае магчымасьць параўноўваць. Асабліва гэта важна для чытача дасьведчанага, адукаванага. Прыкладам, падобнымі кнігамі карыстаюцца філёлягі, яны могуць з дапамогай паралельных тэкстаў падвучваць мову, мець узор для лінгвістычных супастаўленьняў. Кнігі-білінгвы для дасьледчыкаў – проста неацэнныя выданьні”.