Жлобінскі райвыканкам ня даў дазволу мясцовым актывістам ПКБ на правядзеньне мітынгу з нагоды 91-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Як паведаміў кіраўнік раённай суполкі ПКБ Валер Рыбчанка, выканкам пры адмове спаслаўся на тое, што замоўнікі не заключылі дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі на абслугоўваньне масавага мерапрыемства.
У Сьветлагорску актывісты ПКБ сёньня ўскладуць кветкі да бюсту Валодзі Ўльянава, які стаіць між сярэднімі школамі №5 і №6. Іншага помніка правадыру ў райцэнтры няма.
Выраблены, але не ўстаноўлены, помнік Леніну напачатку 90-х гадоў быў пераплаўлены ў звон. Гэты звон цяпер зьяўляецца дамінантай мэмарыялу Смутку.