6 лістапада акрэдытаваныя ў Менску амбасадары краін Эўразьвязу ўсклалі кветкі ў мэмарыяле Курапаты.
Амбасадары ўшанавалі памяць дзясяткаў тысяч нявінна забітых ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў, пахаваных у Курапатах. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў амбасадзе Францыі, якая выконвае функцыі прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Менску.