Агляд недзяржаўных выданьняў за 6-га лістапада.
Журналістка “Народнай волі” Марына Коктыш высьвятляла, як ідзе расьсьледаваньне справы Яўгена Шыгалава і Аляксандра Ралько – кіраўнікоў найбуйнейшага ў краіне гандлёвага рынку “Ждановічы”. Іх абвінавацілі ў службовых злоўжываньнях. Нагадаю, кіраўніка гандлёвага дому “Ждановічы” спадара Шыгалава некалькі месяцаў трымалі пад вартай, потым вызвалілі пад падпіску ў сувязі з дрэнным здароўем. Аказалася, здароўе дырэктара рынку “Ждановічы” Аляксандра Ралько таксама ў турме рэзка пагоршылася.
“Яму зрабілі апэрацыю ў 10-м клінічным шпіталі, куды правезьлі пад канвоем. Літаральна праз некалькі дзён пасьля апэрацыі зноў вярнулі за краты: спачатку ў турэмны шпіталь, а зараз ён зноў у сьледчым ізалятары на Валадарскага. Чамусьці ўсе хадайніцтвы пра тое, каб яму таксама паводле стану здароўя дазволілі быць дома не задавальняюць”.
Паводле заяваў МУС, справу Шыгалава і Ралько перададуць у суд у студзені будучага году.
Тыднёвік “Наша слова” зьмяшчае рэпартажы з “Дзядоў”, якія прайшлі ў Менску, дзе адбылося шэсьце ў Курапаты, і “Дзядоў” у вёсцы Сейлавічы Нясьвіжскага раёну. Распавядае рэдактар выданьня Станіслаў Суднік.
“Без усякіх сьцягоў і мітынгаў на 28-мі аўтамабілях прыехалі болей за сто чалавек сейлавіцкай шляхты з ўсіх куткоў Беларусі. Нясвіжскі ксёндз адслужыў памінальную імшу. Прайшоў па могілках, асьвяціў іх. Людзі сустрэліся, пабачыліся, запалілі сьвечкі, ўшанавалі памерлых. Вось і ўсе “Дзяды”.
У Слуцку адкрылася другая прыватная аптэка, – паведамляе слуцкая газэта “Інфа-кур’ер”. Уладальнік фірмы “Сакавік” Валер Акуловіч, гледзячы на вялікую папулярнасьць сваёй прыватнай аптэкі каля вакзалу, рызыкнуў адкрыць яшчэ адну ў цэнтры гораду. Журналіст Алесь Дастанка кажа, чым прываблівае сэрвіс прыватніка Акуловіча.
“Чым яны выйграюць? Па-першае, могуць нават замовы нейкія апэратыўна выконваць. Але галоўнае, што ў іх заўсёды ёсьць тыя лекі, якія карыстаюцца вялікім попытам. У дзяржаўных аптэках яны ёсьць з перабоямі, а ў прыватных заўсёды ў наяўнасьці”.