У Віцебску падтрымалі міжнародную акцыю “Станем за журналістыку!” (“Stand up for Journalism!”). У акцыі ўзялі ўдзел мясцовыя незалежныя журналісты ды адзіны ў Віцебску распаўсюднік недзяржаўнай прэсы Барыс Хамайда.
Спадар Хамайда, які распаўсюджвае каля так званага “сіняга дому” — № 28 па вуліцы Леніна — газэты “Народная Воля”, “Наша Ніва”, бюлетэнь “Курьер из Витебска” ды іншыя недзяржаўныя выданьні, сёньня раздаваў мінакам таксама і ўлёткі, падрыхтаваныя мясцовымі сябрамі БАЖ.
Праз гэтыя ўлёткі незалежныя журналісты Віцебску вырашылі данесьці да землякоў зьвесткі пра ўціск свабоднай прэсы на Беларусі — у прыватнасьці, зьвесткі пра тое, што Беларусь сёлета заняла 154-е месца сярод 173 краін у рэйтынгу свабоды слова паводле экспэртаў міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў”.
Некалькі мясцовых журналістаў таксама выйшлі сёньня да “Сіняга дому”. Хто-ніхто зь мінакоў абмяркоўваў зь імі праблемы выданьня і распаўсюду ў Беларусі незалежных СМІ.
“Няма ў нас нармальнай прэсы. Толькі тое, што дазволіць наша кіраўніцтва, можна казаць. Я газэты “Народная воля” і “Курьер из Витебска” чытаю з задавальненьнем, потым аддаю іх сябрам пачытаць. А трэба, каб гэтыя газэты свабодна распаўсюджваліся, каб на іх можна было падпісацца. Трэба, каб было незалежнае тэлебачаньне. Трэба, бо ў нас недахоп інфармацыі. Духоўны голад”, — падзяліўся з журналістамі сваімі меркаваньнямі жыхар Віцебску спадар Вячаслаў.
Да сярэдзіны сёньняшняга дня ў самых людных месцах абласнога цэнтру зьявіліся стылізаваныя“газэтныя чалавечкі” — папяровыя фігуркі, зыходным матэрыялам для якіх сталіся мясцовыя дзяржаўныя газэты. Замест ратоў у “газэтных чалавечкаў” намаляваныя чырвоныя крыжыкі, якія сымбалізуюць забарону на свабоду слова. Гэта мясцовыя супрацоўнікі недзяржаўных СМІ таксама тлумачылі цікаўным мінакам, распавядаючы ім пра міжнародную акцыю “Станем за журналістыку!” (“Stand up for Journalism!”), якая распачалася сёньня. У ёй бяруць удзел прафэсійныя саюзы і аб’яднаньні журналістаў з 30 краінаў Эўропы.
На Віцебшчыне гэтую акцыю падтрымалі і ў рэгіёнах: у адзінай на ўсю вобласьць незалежнай газэце “Вольнае Глыбокае” выйшаў артыкул пра ініцыятыву журналістаў. Паколькі газэта мае праблемы з распаўсюдам па падпісцы, то рэдактар Уладзімер Скрабатун прапанаваў чытачам пісаць лісты да кіраўніцтва прадпрыемства “Белпошта” з патрабаваньнем забясьпечыць падпіску на рэгіянальную незалежную газэту.
Спадар Хамайда, які распаўсюджвае каля так званага “сіняга дому” — № 28 па вуліцы Леніна — газэты “Народная Воля”, “Наша Ніва”, бюлетэнь “Курьер из Витебска” ды іншыя недзяржаўныя выданьні, сёньня раздаваў мінакам таксама і ўлёткі, падрыхтаваныя мясцовымі сябрамі БАЖ.
Праз гэтыя ўлёткі незалежныя журналісты Віцебску вырашылі данесьці да землякоў зьвесткі пра ўціск свабоднай прэсы на Беларусі — у прыватнасьці, зьвесткі пра тое, што Беларусь сёлета заняла 154-е месца сярод 173 краін у рэйтынгу свабоды слова паводле экспэртаў міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў”.
Некалькі мясцовых журналістаў таксама выйшлі сёньня да “Сіняга дому”. Хто-ніхто зь мінакоў абмяркоўваў зь імі праблемы выданьня і распаўсюду ў Беларусі незалежных СМІ.
“Няма ў нас нармальнай прэсы. Толькі тое, што дазволіць наша кіраўніцтва, можна казаць. Я газэты “Народная воля” і “Курьер из Витебска” чытаю з задавальненьнем, потым аддаю іх сябрам пачытаць. А трэба, каб гэтыя газэты свабодна распаўсюджваліся, каб на іх можна было падпісацца. Трэба, каб было незалежнае тэлебачаньне. Трэба, бо ў нас недахоп інфармацыі. Духоўны голад”, — падзяліўся з журналістамі сваімі меркаваньнямі жыхар Віцебску спадар Вячаслаў.
Да сярэдзіны сёньняшняга дня ў самых людных месцах абласнога цэнтру зьявіліся стылізаваныя
У людных месцах гораду зьявіліся выразаныя зь мясцовай прэсы “газэтныя чалавечкі” з крыжыкам замест роту.