Актывіст апазыцыі з Бабруйску Алесь Чыгір мусіць выплаціць вадзіцелю таксоўкі Сяргею Касіловічу дзевяцьсот тысяч рублёў за рамонт нібыта пашкоджанай Алесем машыны. Так пастанавіў сёньня Бабруйскі гарадзкі суд.
Судзьдзя Тацяна Ціткова разам з тым не задаволіла Касіловічавага пазову ў частцы кампэнсацыі маральнай шкоды, якую ён нібыта зазнаў падчас канфлікту з актывістам. Інцыдэнт адбыўся у ноч з 29 на 30 траўня.
Паводле Алеся Чыгіра, таксіст намагаўся праз суд спагнаць зь яго кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры аднаго мільёна рублёў. Аднак ня здолеў пераканаўча давесьці, што ён фізычна й маральна пацярпеў у выніку таго канфлікту. Што да кампэнсацыі выдаткаў на рамонт ягонай машыны, то неабходныя дакумэнты ён суду прадставіў.
Сёлета 28 ліпеня, бабруйскі суд ужо пакараў Алеся Чыгіра за той выпадак штрафам у памеры двух мільёнаў ста тысяч рублёў і дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Нагоду для судовага перасьледу грамадзкага актывіста даў той жа Сяргей Касіловіч, які выступіў на судзе сьведкам абвінавачваньня.
Нягледзячы на штрафы, Алесь Чыгір не зьбіраецца кідаць грамадзкай дзейнасьці:
“Безумоўна, я буду займацца ў тым памеры, у якім займаўся. Але ў дадзеным выпадку проста я знаходжуся ў стане фінансавай залежнасьці ад дзяржавы. То бок я вінаваты дзяржаве тры мільёны беларускіх рублёў. Гэта амаль што дзесяць маіх месячных заробкаў”.
На пачатку кастрычніка Алесь Чыгір адседзеў арышт у бабруйскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
Алесь Чыгір працуе намесьнікам галоўнага рэдактара газэты “Бабруйскі кур’ер”. У яго трое непаўналетніх дзяцей і беспрацоўная жонка.