“Што б Вы параілі зрабіць новаму прэзыдэнту ЗША ў дачыненьні да Беларусі?”. Першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне, старшыня міжнароднай камісіі у Вярхоўным Савеце Беларусі 12 скліканьня Пятро Садоўскі раіць “спалучаць рэальную палітыку з гуманістычнай”:
“Пад рэальнай палітыкай цяпер разумеюць крокі, якія скіраваныя найперш на так званую стабільнасьць і бесканфліктнасьць. Мы думаем пра фінансавы крызіс, а я, як беларус, яшчэ і пра дэмакратыю, і пра нэўтралітэт. І таму пажаданьне да прэзыдэнта, каб ён, дапамагаючы нам усталёўваць дэмакратыю і фінансавую стабільнасьць, не забываўся пра тое, што мы яшчэ недабудаваная нацыянальная ідэнтычнасьць. І каб мы гэта захавалі.
Бо ёсьць небясьпека для Беларусі, як гэта было і ў Першую, і ў Другую ўсясьветную вайну, страціць сваю нацыянальную ідэнтычнасьць праз глябалізаваныя інвэстыцыі і г.д., асабліва з боку ўсходняга суседа”.