Што б Вы параілі новаму прэзыдэнту ЗША зрабіць у дачыненьні да Беларусі?
Кіраўнік аналітычнага фонду Мізэса Яраслаў Раманчук раіць пашыраць кантакты з рэальнымі структурамі грамадзкага і палітычнага дэмакратычнага руху:
“І найперш параіў бы скаардынаваць дзеяньні з Эўропай у дачыненьні да таго, каб зрабіць “Белсат” 24-гадзінным каналам на ўзор “Эўраньюс”.
Я сканцэнтраваўся б больш на падтрымцы грамадзянскай супольнасьці, радыё і тэлебачаньня – тых праектаў, якія даносяць праўду да людзей. І гэта найбольш эфэктыўны спосаб дзеяньняў у гэтай сытуацыі”.