Сёньня ў Беларусь з афіцыйным візытам прыляцеў кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі. У аэрапорце яго сустракаў Аляксандар Лукашэнка.
Палітоляг, старшыня беларускага Шуманаўскага таварыства Ігар Лялькоў называе гэты візыт “надзвычай актуальным і карысным для Лукашэнкі, якому вельмі патрэбны досьвед Кадафі”. Палітоляг удакладняе, пра які досьвед ідзе гаворка:
“Як з ізгоя зрабіцца краінай, якая падтрымлівае нармальныя дачыненьні з Захадам і Эўропай. У Кадафі гэта атрымалася. І таму, я думаю, першая тэма, якая цікавіць беларускае кіраўніцтва, гэта мэханізмы таго, як пераканаць заходні сьвет у тым, што былы тэрарыст можа быць сапраўды як бы годным партнэрам для Захаду.
Я думаю, у гэтым кантэксьце гэты візыт у гэты час вельмі канцэптуальны”.