Сёньня ў Беларусь з афіцыйным візытам прыляцеў кіраўнік Вялікай Лібійскай рэвалюцыі Муамар Кадафі. У аэрапорце лібійскага лідэра сустрэў Аляксандар Лукашэнка.
"Усе нашы дамоўленасьці застаюцца ў сіле. Думаю, у нас ёсьць магчымасьці знайсьці новыя пэўныя накірункі супрацоўніцтва для прасоўваньня наперад нашых адносінаў", -- адзначыў Лукашэнка, вітаючы Кадафі.
У прэсавай службе кіраўніка Беларусі паведамілі Інтэрфаксу, што падчас візыту мяркуецца падпісаць шэраг падрыхтаваных дакумэнтаў, сярод якіх Канвэнцыя аб пазьбяганьні двайнога падаткаабкладаньня, пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствамі юстыцыі ды іншыя.
У лістападзе 2000 году адбыўся візыт у Лібію Аляксандра Лукашэнкі, ад таго часу ў Трыпалі працуе беларуская амбасада.
Таваразварот паміж Беларусьсю і Лібіяй складае 19 мільёнаў даляраў пры адсутнасьці лібійскага экспарту ў Беларусь.