Пачатак новага гістарычнага раману Вольгі Іпатавай “Знак Вялікага магістра”, вершы розных гадоў Ніла Гілевіча, працяг дакумэнтальнай кнігі Сяргея Шапрана пра Васіля Быкава знойдуць чытачы ў чарговым 36-м нумары часопісу “Дзеяслоў”. Але прысьвечаны гэты нумар незалежнага літаратурна-мастацкага выданьня памяці Анатоля Сыса.
Кастрычніцкі нумар “Дзеяслова” прысьвечаны памяці Анатоля Сыса ўжо трэці год запар. Гэтую традыцыю рэдакцыя запачаткавала адразу пасьля заўчаснае сьмерці культавага паэта пакаленьня “Тутэйшых”. Гаворыць галоўны рэдактар выданьня Барыс Пятровіч:
“У гэтым нумары друкуюцца ўспаміны маладой паэткі Валерыі Куставай пра тое, якім яна бачыла Анатоля Сыса, якім яна цяпер яго ўспрымае і якім ён застаўся ў яе памяці назаўсёды. Пра Анатоля згадвае таксама ў сваім апавяданьні Паліна Качаткова”.
Чытачы нумару зь цікавасьцю, а то й зьдзіўленьнем, пачытаюць вершы розных гадоў Ніла Гілевіча, у якіх народны паэт паўстае ў самых нечаканых іпастасях.
Вольга Іпатава ў прадмове да свайго новага раману, у цэнтры якога асоба князя Вітаўта Вялікага, піша, што прысьвяціла гэты твор моладзі. Аднак паколькі ў нас няма ні выдавецтва, ні беларускіх пэрыядычных выданьняў для чытачоў юначага ўзросту, то яна прапанавала раман часопісу “Дзеяслоў”. Барыс Пятровіч працягвае:
“Вольга Іпатава вяртаецца ў далёкі час, час Вялікага Княства Літоўскага. Сюжэт дэтэктыўны, вельмі цікавы. І вельмі шкада, што мы не змаглі зьмясьціць раман цалкам у адным нумары. Але думаю, што тыя, хто пачытае пачатак, будуць зь нецярпеньнем чакаць працягу і заканчэньня твору”.
Мажлівасьць пачытаць новыя творы любімых пісьменьнікаў ёсьць толькі ў падпісчыкаў “Дзеяслова” — незалежнае выданьне яшчэ прысутнічае ў падпісным каталёгу. А вось шапікі “Бесаюздруку” і крамы “Белкнігагандлю” па-ранейшаму адмаўляюцца браць яго на продаж. Таму галоўны рэдактар “Дзеяслова” раіць некалькі альтэрнатыўных варыянтаў набыцьця часопісу:
“Трэба, каб чытачы пыталі наш часопіс у прыватных распаўсюднікаў і ў кнігарні “Акадэмкніга”, зь якой мы даўно супрацоўнічаем, зь якой у нас наладжаны вельмі добрыя стасункі і якой я хацеў бы падзякаваць за тое, што яна падтрымлівае “Дзеяслоў”.