Сёлета інфляцыя ў Беларусі складзе 14%. Пра гэта заявіў міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка на пасяджэньні Савета міністраў Беларусі.
Паводле міністра, рост спажывецкіх цэнаў у Беларусі абумоўлены зьнешнімі фактарамі.
Па выніках працы беларускай эканомікі ня выкананы 3 з 19 прагнозных паказьнікаў. Гэта вытворчасьць прадукцыі сельскай гаспадаркі, імпарт тавараў і паслуг і сальда зьнешняга гандлю.
Паводле віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, адмоўнае сальда зьнешняга гандлю па выніках 8 месяцаў складае 2,1 мільярда рублёў пры прагнозе ў 1,4 мільярды.