Выстава адчыненая па адрасе Машэрава (былая Варвашэні), 8.
Ніжэй – некаторыя здымкі, якія адлюстроўваюць гісторыю нацыянальнага руху і Беларускага Народнага Фронту.
Удзельнікі “Майстроўні”, пачатак 1980-ых гадоў.
На 2-ім Вальным Сойме беларускіх суполак (Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Сяржук Вітушка. Алесь Суша, Алеся Сёмуха).
Пасяджэньне 19 кастрычніка 1988 года ў тагачасным Доме кіно ("чырвоны касьцёл"). Васіль Быкаў вылучае Пазьняка на пасаду старшыні "Мартыралёгу". Зьлева — супрацоўнік ЦК КПБ Расьціслаў Бузук і вядоўца сходу, пісьменьнік Міхась Дубянецкі.
“Дзяды”, 30 кастрычніка 1988 г.
Пачатак нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, на якой была абвешчана незалежнасьць Беларусі, 24 жніўня 1991 г. (са сьцягам – Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч).
24 жніўня 1991 г. У прэзыдыюм Вярхоўнага Савету дэпутатамі Апазыцыі БНФ унесены Бел-Чырвона-Белы Сьцяг (Галіна Сямдзянава).
3-ці зьезд БНФ, 1992 год, тэатар імя Янкі Купалы. Выступае Ян Матусевіч (у прэзыдыюме – Васіль Быкаў).
Чарнобыльскі шлях, красавік 1996 г.
Радыё Свабода дзякуе Ларысе Андросік і Аляксандры Клімовіч за прадастаўленыя здымкі.