21 кастрычніка ў Вільні прайшлі першыя грамадзкія кансультацыі “Беларусь у эўрапейскіх праграмах добрасуседзтва”, у якіх узялі ўдзел прадстаўнікі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу, эўрапейскіх структур, дэпутаты Сэйму Літвы, экспэрты, прадстаўнікі беларускіх грамадзкіх арганізацыяў.
Кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгій і Цэнтру сацыяльных інавацый, палітоляг Уладзімер Мацкевіч кажа:
“На сёньняшні дзень вельмі важна і істотна стымуляваць і падтрымліваць дыялёг ня толькі на вышэйшым узроўні палітыкаў, але ж і паміж рознымі фабрыкамі думак, няўрадавымі арганізацыямі, бо сёньняшняя сытуацыя зь Беларусьсю вельмі складаная, і яна — пэўны выклік для Эўропы: тут ідуць зусім адваротныя працэсы, бо Беларусь — адзіная краіна, якая не ўваходзіць ў Раду Эўропы, ня мае стасункаў і пэўнага ўзгадненьня палітыкі з Эўразьвязам і астатнімі эўрапейскім інстытутамі”.
Дэпутат літоўскага Сэйму, старшыня парлямэнцкай групы па сувязях зь Беларусьсю Вацлаў Станкевіч сказаў, што Літва ўжо на працягу трох гадоў займае ў дачыненьні да Беларусі такую афіцыйную пазыцыю на ўзроўні Эўразьвязу:
“Трэба падтрымліваць дыялёг як з апазыцыяй, так і з уладай, абавязкова. І гэта ня толькі таму, што цяпер афіцыйныя ўлады зрабілі рэальныя пазытыўныя крокі ў бок Эўразьвязу. Таксама мы павінны разумець, што Беларусь — гэта эўрапейская краіна, і калі мы ня будзем падтрымліваць дыялёг і з афіцыйнай уладай, я — як жыхар Літвы, мы — як бліжэйшыя суседзі зь Беларусьсю вельмі не хацелі б, каб Беларусь аддалілася ад Эўразьвязу. І мы бачым вось такое сяброўства, прабачце, з Вэнэсуэлай, з Іранам, з Паўночнай Карэяй, і мы хацелі б ня страціць Беларусь”.
У нядзелю ў Літве пройдзе другі тур парлямэнцкіх выбараў. Ці ня зьменіцца ўвага літоўскіх дэпутатаў, афіцыйнай Вільні да Беларусі? Вацлаў Станкевіч так адказаў на гэтае пытаньне:
“Кардынальных зьменаў ня будзе, я ў гэтым перакананы. Бо і для кансэрватараў, і для сацыял-дэмакратаў, і для прадстаўнікоў іншых палітычных партый стратэгічная мэта аднолькавая: нам вельмі важна захаваць Беларусь як сувэрэнную незалежную дзяржаву са сваёй мовай і са сваёй культурай”.
Прадстаўнік офісу Эўракамісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс выступіў з дакладам “Палітыка Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі: пераход да супрацоўніцтва і несупадзеньні”. Кіраўнік аддзелу палітычнай аналітыкі Цэнтру дасьледаваньняў Усходняй Эўропы Лаўрынас Янавічус распавёў пра рэальныя і пажаданыя адносіны паміж Беларусьсю і Эўропай.
Мяркуецца, што такія сустрэчы адбудуцца яшчэ ў некалькіх эўрапейскіх краінах: у найбліжэйшай пэрспэктыве — 4 лістапада ў Польшчы, потым у Нямеччыне, Даніі і Галяндыі.