Беларускі ўрад зьвярнуўся ў Міжнародны валютны фонд з просьбай выдзеліць рэзэрвовы крэдыт на 2 мільярды даляраў.
Як паведамілі Інтэрфаксу ў Нацыянальным банку, ва ўмовах усясьветнага фінансавага крызысу беларускі бок робіць «папераджальныя захады для стварэньня падушкі бясьпекі і забесьпячэньня бесьперапыннай працы эканомікі, захаваньня тэмпаў яе разьвіцьця».
Нагадаем, на днях Расея заявіла пра выдзяленьне стабкрэдыту Беларусі на 2 мільярды даляраў.
У сьнежні мінулага году афіцыйны Менск атрымаў расейскі крэдыт на 1,5 мільярды даляраў.
У 2004 годзе афіцыйны Менск адмовіўся весьці перамовы з МВФ пра выдзяленьне крэдытаў.