Мікалай Лукашэнка наведаў вайсковыя вучэньні <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />

Учора кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка разам з пазашлюбным 5-гадовым сынам Мікалаем узяў удзел у вайсковых вучэньнях “Восень-2008”.

Мікалай Лукашэнка як і бацька быў у аднолькавым камуфляжы, назіраў за вучэньнямі ў цёмных акулярах, разам з бацькам прымаў рапарты генэралаў.


сюжэт тэлеканалу ОНТ


Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка часта зьяўляецца на публіцы ў суправаджэньні малодшага сына. Мінулы раз абодва Лукашэнкі пабывалі на саміце кіраўнікоў СНД у Бішкеку, дзе малодшы быў прадстаўлены кыргыскім урадоўцам.

Таксама кіраўнік краіны разам з 5-гадовым Мікалаем перад тэлекамэрамі браў удзел у суботніку, езьдзіў па чарнобыльскіх рэгіёнах і на Алімпіяду ў Пэкін, галасаваў Міколкавай рукой падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.