Праца над праектам Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы завершана, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў.
Ён ня выключыў, што праект Канстытуцыйнага акту можа быць разгледжаны на бліжэйшым пасяджэньні Вышэйшага Дзяржсавету.
Палітык нагадаў, што раней былі распрацаваны некалькі праектаў Канстытуцыйнага акту, у якіх зьмяшчаліся самыя радыкальныя прапановы. У адпаведнасьці зь некаторымі зь іх прапаноўвалася стварэньне канфэдэратыўнай дзяржавы, увядзеньне пасады прэзыдэнта саюзнай дзяржавы.
“У распрацаваным намі праекце ўсе гэтыя пытаньні вырашаюцца ў адпаведнасьці з Дагаворам аб стварэньні саюзнай дзяржавы”, — падкрэсьліў Вадзім Папоў.