Беларусь — Англія: 1:3

На менскім стадыёне “Дынама” завершыўся матч зборных Беларусі й Англіі. Зь лікам 3:1 пры моцнай падтрымцы сваіх заўзятараў перамаглі госьці.

Адкрыў лік на 12 -й хвіліне Стывэн Джэрард. На 27-й хвіліне Павал Сітко забіў гол у адказ. На перапынак каманды сышлі зь нічыйным лікам 1:1.

У другім тайме на 45-й і 75-й хвілінах галы забіў Уэйн Руні.

Цягам сутак міліцыянты, байцы спэцназу і апэрупаўнаважаныя крымінальнага вышуку паўсюды суправаджалі ангельскіх футбольных фанатаў, вядомых сваімі агрэсіўнымі паводзінамі.

У міліцыі Ленінскага раёну Менску паведамілі “Свабодзе”, што ніякіх эксцэсаў праз гадзіну пасьля заканчэньня матчу не адбылося. Ангельскія заўзятары пайшлі сьвяткаваць перамогу сваёй каманды, а міліцыянты сачылі за імі з боку.

Дзяжурны запэўніў, што сытуацыя знаходзіцца пад кантролем. Ангельскія паліцэйскія таксама не сыходзілі адпачываць, пакуль заўзятары абмяркоўвалі паміж сабой нейкія моманты матчу, пры гэтым ужываючы беларускае піва ды іншыя алькагольныя напоі.