На рынку “Шабаны” супрацоўнікі міліцыі Заводзкага раёну Менску затрымалі прадпрымальніка Паўла Ялавіка.
Міліцыянтаў выклікалі з адміністрацыі рынку, калі ўбачылі, што Павал распаўсюджвае сярод прадпрымальнікаў бюлетэнь, які выпускаюць актывісты прадпрымальніцкага руху.
Паўла Ялавіка пратрымалі чатыры гадзіны ў пастарунку міліцыі, але пратаколаў ня склалі. У яго забралі больш за сто асобнікаў бюлетэняў і, нічога не патлумачыўшы, адпусьцілі.