“Я думаю, што гэты сыгнал пра тое, што ня бойся згубіць прэзыдэнцкую пасаду, мы цябе саджаць ня будзем, што сьледзтва па зьніклых цябе ня тычыцца”.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адзначыў, што Рада Эўразьвязу пакінула неўязнымі асобаў, якія падазраюцца ў зьнікненьні людзей.
“А з другога боку, Лукашэнка ў гэты сьпіс не ўключаецца. Гэта сыгнал такі, што калі ты, Лукашэнка, здасі ці неяк прыбярэш людзей, падазраваных у зьнікненьнях, то мы згодзімся прызнаць, што ты тут быў невінаваты. Гэта яны кепскія, а ты добры. Я думаю, што гэты сыгнал пра тое, што ня бойся згубіць прэзыдэнцкую пасаду, мы цябе саджаць ня будзем, што сьледзтва па зьніклых цябе ня тычыцца.
Ну, а Ярмошына як галоўны фальсыфікатар — маўляў, ёсьць магчымасьць Лукашэнку сказаць, што гэта яна вінавата, а я — за дэмакратычны працэс. Я думаю, што гэта пэўная перадача Лукашэнку індульгенцыі за мінулыя грахі, пры ўмове, калі ён ня будзе рабіць новых”.