Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленьне палітвязьняў адкрыла Мартынаву дарогу ў ЭЗ


Эўразьвяз праводзіць першую за 4 гады сустрэчу на высокім ўзроўні з прадстаўніком Беларусі – міністрам замежных спраў.


Камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што яе сустрэча зь міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым можа разглядацца як рэакцыя на вызваленьне палітвязьняў у Беларусі, -- паведамляе агенцтва АР.

Тым часам 27 міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Люксэмбургу абмяркоўваюць, ці здымаць санкцыі з аўтарытарнага беларускага рэжыму.

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па агульнай зьнешняй палітыцы і бясьпецы Хавіер Саляна раней зазначыў, што ён выступае за скасаваньне як візавых забаронаў, так і забароны на палітычныя кантакты з вышэйшымі беларускімі чыноўнікамі.

Тым часам Галяндыя працягвае выступаць супраць зьняцьця санкцыяў, спасылаючыся на тое, што мінулыя парлямэнцкія выбары ў Беларусі былі далёкімі ад дэмакратычных стандартаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG