Рада кіраўнікоў МЗС краін СНД ўхваліла фармальнае рашэньне аб спыненьні сяброўства Грузіі ў Садружнасьці.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў назваў гэтае рашэньне “тэхнічным”, адпаведным заяве Грузіі. Разам з тым ён выказаў пэўнае шкадаваньне.
Паводле выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, на паседжаньні прагучала думка, што ўсе краіны СНД зацікаўленыя ў канструктыўных адносінах з Грузіяй,-- паведамляе зь Бішкека Інтэрфакс. Завяршэньне працэдуры выхаду Грузіі з СНД чакаецца толькі ў жніўні 2009 года, праз год пасьля падачы адпаведнай заявы Тбілісі.
Грузія заявіла пра выхад з СНД пасьля расейскай вайсковай агрэсіі на яе тэрыторыю на пачатку жніўня гэтага году.