Віцэ-старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Крыйсьціне Оюланд (Эстонія) беларускія ўлады адмовілі ў візе.
Спадарыня Оюланд плянавала наведаць Беларусь і сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Яна мяркуе, што якраз гэта і стала прычынай адмовы ва ўезьдзе ў краіну.
“Беларускі рэжым чарговым разам давёў, што жаданьне палепшыць стасункі з краінамі Захаду — толькі словы, да якіх нельга ставіцца ўсур’ёз”, — заявіла сайту novosti.err.ee спадарыня Оюланд.