Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сказаў сёньня падчас спатканьня зь Лідзіяй Ярмошынай, старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі, што парлямэнцкія выбары 28 верасьня 2008 г. маюць гістарычнае значэньне.
“У мяне такое ўражаньне, што людзі абсалютна правільна разумеюць сытуацыю. Магчыма, гэтыя выбары прайшлі б ня так пасьпяхова, калі б не было ціску з боку Захаду і апазыцыйнага ціску. Народ усё вырашыў. Таму гэтыя выбары дорага каштуюць, галоўнае — гэта іх гістарычнае значэньне. Яны значным чынам паўплываюць на разьвіцьцё падзеяў у нашай краіне і на ўзаемадачыненьні Беларусі зь іншымі дзяржавамі” — цытуе прэзыдэнта агенцтва БЕЛТА.