Адкрыцьцё каналу беларускай музыкі на NETradio заплянаванае на 7 лістапада.
“Мы хочам паказаць, што ў Беларусі ёсьць музыка, - кажа кіраўнік інтэрнэт-станцыі Глеб Марозаў. — Такое паняцьце як фармат будзе накладацца на “беларускасьць” выканаўцы, але стыль можа быць розным — ад джазу да альтэрнатывы. Але дакладна ня будзе на хуткую руку скляпанай папсы, якая гучыць на FM у поўным аб’ёме», цытуе яго словы “Тузін Гітоў”
Адкрыцьцё каналу беларускай музыкі на NETradio заплянаванае на 7 лістапада.
Аматарам тутэйшай музыкі станцыя знаёмая даўно. На NETradio выходзіць праграма «Беларуская раскладка», станцыя трансьлявала ў жывым этэры сёлетні канцэрт “Амбасовішча”, празь яе інтэрнаўты маглі проста з залі слухаць канцэрты “NRM”, “Osimira” ды іншых беларускіх выканаўцаў.
Цяпер станцыя займаецца зьбіраньнем фанатэкі беларускіх музыкаў для няспыннага вяшчаньня ў сеціве.