Л.Ярмошына знайшла незаштампаваныя думкі

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што разьлічвала на больш цёплыя словы з боку місіі АБСЭ, якая вяла назіраньне за выбарамі ў Беларусі.
У праграме «Выбар» на тэлеканале ОНТ Лідзія Ярмошына заявіла:

«Пры тым, што мы разьлічвалі на больш цёплыя словы ў выснове, якую дало АБСЭ, хаця і гэтых словаў я ўжо чакаю 12 гадоў, тым ня менш, яна ўсяляе аптымізм. Па-першае, таму, што зьявіліся не заштампаваныя думкі, а думкі, зьвязаныя з рэаліямі Беларусі. Больш за тое, гэта выснова запрашае нашу краіну да дыялёгу, яна гаворыць пра пэрспэктывы разьвіцьця стасункаў з Эўразьвязам».

Паводле спадарыні Ярмошынай, заўсёды трэба зьвяртаць увагу на тое, якую цану трэба заплаціць.

“Занадта ж часта напярэдадні выбараў прадстаўнікі эўрапейскіх структураў мне задавалі пытаньне: ”Дык вы з кім – з Расеяй ці з Захадам?”Ня варта палемізаваць.Трэба падтрымліваць добрасуседзтва, нягледзячы ні на якія палітычныя сымпатыі.

Што тычыцца выбараў, то выснова АБСЭ дае надзею”.