Другога туру ня будзе

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ва ўсіх акругах дэпутаты былі абраныя ўжо ў першым туры.


“Выбарчая кампанія прайшла ў адпаведнасьці з законам. Яна дапамагла сфармаваць у першым туры цалкам правамоцны парлямэнт. Парушэньняў закону, якія б маглі паўплываць на ход выбараў, не ўстаноўлена”.

Л.Ярмошына зьбіраецца склікаць чарговую Палату прадстаўнікоў да 25 кастрычніка.