Беларусы пратэстуюць у Нью-Ёрку <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

28 верасеня ў адзін час з людзьмі Беларусі, што выйшлі на вуліцы ў Менску, ля будынку ААН у Ню-Ёрку і каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ладзіў дэманстрацыі пратэсту супраць выбараў у межах кампаніі "Байкот 2008".

Актывісты руху падчас акцыі пратэсту паставілі подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Буша, а таксама кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду сэнтараў Джона Макэйна і Барака Абамы з заклікам аб нерпызнанні сфальшаваных дыктарскім рэжымам выбараў у парлямэнт.