"Жыцьцё цяперашняй апазыцыі і яе вярхоў недаўгавечнае. Ёй засталося літаральна, можа быць, некалькі месяцаў ці гадоў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка пасьля галасаваньня.
"На нашай памяці яна зьнікне, таму што гэта не апазыцыя — яны прадстаўляюць толькі сябе, — сказаў Лукашэнка.-- Гэтыя сябе ўжо абясцэнілі настолькі, што людзі шарахаюцца ад іх імёнаў. Трэба даўно даваць дарогу новым, маладым людзям, якія не "засьвечаны" ў дрэнных справах, калі такія людзі ў іх ёсьць", -- цытуе А.Лукашэнку БелаПАН.