А.Лукашэнка, прагаласаваўшы на выбарчым участку заявіў, што ён зацікаўлены ў прысутнасьці апазыцыі ў парлямэнце. Але не яе цяперашніх лідэраў.
«Сапраўдная канструктыўная апазыцыя патрэбна заўсёды. Рана ці позна мы да гэтага прыйдзем. Але гэта не тая апазыцыя, якая на 100 працэнтаў фінансуецца звонку», -- заявіў Лукашэнка.
Ён таксама зазначыў, што міжнародным назіральнікам складана будзе не прызнаць цяперашнія выбары, паколькі ў краіне створаныя ўсе ўмовы для правядзеньня выбараў згодна зь міжнароднымі стандартамі:
«Калі мы нармальна правядзем выбары, то Захад гатовы прызнаць і пабачыць Беларусь няўзброеным позіркам».
А. Лукашэнка галасаваў на сваім участку з малодшым сынам Міколкам.