А.Лукашэнка: “Я не разумею, чаму я павінен сысьці?”

“Пакуль у мяне няма плянаў сысьці ў адстаўку”, – заявіў кіраўнік Беларусі.
“Не таму, што я хачу, як вы, можа быць, думаеце, вечна быць ля ўлады, а таму, што гэта ў цяперашняй сытуацыі было б расцэнена як уцёкі”, – патлумачыў Лукашэнка замежным журналістам.

“Я не разумею, чаму я павінен сысьці? Што такое здарылася, што я павінен сысьці?” – задаецца пытаньнямі ён.

“Калі беларускі народ абраў Лукашэнку, значыць, народ хоча, каб ён быў ля ўлады. Мяне мой стан задавальняе”, – прызнаўся кіраўнік Беларусі. Ягоныя словы цытуе агенцтва Інтэрфакс.