“Для мяне як для прэзыдэнта гэта пытаньне пытаньняў”, – запэўніў кіраўнік дзяржавы. – Але ня трэба з гэтага пытаньня рабіць вялікую палітыку”.
“Раскрыць праўду у гэтым сэнсе я быў бы вельмі зацікаўлены”, – цытуе Інтэрфакс А.Лукашэнку.
Гаворачы пра зьнікненьне тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага, прэзыдэнт паведаміў, што “гэтае расьсьледаваньне ніколі не закрывалася”.
“Дзіма Завадзкі для мяне – самая вялікая рана. Гэта абсалютна чэсны, прыстойны чалавек, ён ніякага дачыненьня да палітыкі ня меў… Ён некалькі разоў суправаджаў мяне як тэлеапэратар на пачатку маёй прэзыдэнцкай кар’еры. Бываў у маёй рэзыдэнцыі, і, памятаю, некалькі разоў за адным сталом мы вячэралі і сьнедалі, калі ён мяне суправаджаў. Па гэтай крымінальнай справе абвінавачваньне судом вынесена. Чалавек адбывае пажыцьцёвае заключэньне. Але для мяне важнае пытаньне знайсьці, калі ён загінуў, труп гэтага чалавека”.
Былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка, былы старшыня Цэнтарвыбаркаму Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі зьніклі пры загадкавых абставінах ў 1999-м годзе, тэлеапэратар Зьміцер Завадзкі – у 2000-м. Крымінальныя справы па іх зьнікненьні ня раз прыпынялі, потым аднаўлялі зноў.
Патрабаваньні раскрыць праўду пра выкраданьне гэтых людзей утрымліваюцца ў рэзалюцыях Камісіі ААН правоў чалавека, Парлямэнцкіх Асамблей Рады Эўропы і АБСЭ.
Дзейным і былым чыноўнікам сілавых структур Уладзімеру Навумаву, Віктару Шэйману, Юрыю Сівакову, Дзьмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу з прычыны падазрэньня ў дачыненьні да зьнікненьняў.
Гаворачы пра зьнікненьне тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага, прэзыдэнт паведаміў, што “гэтае расьсьледаваньне ніколі не закрывалася”.
“Дзіма Завадзкі для мяне – самая вялікая рана. Гэта абсалютна чэсны, прыстойны чалавек, ён ніякага дачыненьня да палітыкі ня меў… Ён
Некалькі разоў за адным сталом мы з Дзімам Завадзскім вячэралі і сьнедалі ...