Міністар замежных справаў Ізраіля Цыпі Ліўні, праўдападобна, стане пераемніцай прэм’ер-міністра Эхуда Ольмэрта, які сыходзіць з пасады лідэра кіроўнай партыі "Кадыма". Паводле папярэдніх дадзеных Ліўні перамагла на выбарах навага лідэра партыі ў сераду.
У галасаваньні ўдзельнічалі зарэгістраваныя назіральнікі "Кадымы". Паводле экзыт-полаў, Цыпі Ліўні падтрымалі ня менш 47 працэнтаў, яе асноўнага суперніка, экс-мінітсра абароны Шаўля Мафаза – на 10 працэнтаў меней.
Ліўні можа стаць другой, пасьля Голды Мэір, жанчынай прэм’ерам за ўсю ізраільскую гісторыю. Голда Мэір пэўны час жыла ў Пінску, бацька Цыпі Ліўні Эйтан нарадіўся ў Горадні ў 1919 годзе.
Антысэмітызм - гэта перадусім індыкатар грамадзтва, у якім ён узьнікае, і яго кіраўнікоў
Нагадаем, што падчас прэсавай канфэрэнцыі, якая трансьлявалася ў жывым эфіры Першай праграмы Беларускага радыё, кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі".